20 красавiка 2024, Субота, 3:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Афрыканская чума на «Славянскі базар»

41
Афрыканская чума на «Славянскі базар»

Паводле інструкцый па барацьбе з афрыканскай чумой свіней, фестываль у Віцебску павінен быць адменены.

Гэта вынікае як з ветэрынарна-санітарных правілаў, зацверджаных Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі ў 2009 годзе, так і з рэкамендацый па прадухіленні распаўсюджвання АЧС 1980 года, якія да гэтага дзейнічаюць на тэрыторыі Расеі.

У іх гаворыцца пра забарону масавых мерапрыемстваў і пра абмежаванне перамяшчэння людзей і транспарту ў т.зв. «першай пагражальнай зоне».

Як пішуць «Народныя навіны Віцебска», да яе адносіцца тэрыторыя ў радыусе 40 кіламетраў ад ачага эпідэміі, размешчанага ў вёсцы Копці Віцебскага раёна. На мапе, прыведзенай на сайце, відаць, што ў яе трапляе сам абласны цэнтр, а таксама часткі Лёзненскага, Сенненскага, Дубровенскага і Аршанскага раёнаў.

«Славянский базар» должны отменить из-за АЧС

«У першай пагражальнай зоне ўводзяцца наступныя абмежавальныя мерапрыемствы:

- забарона на перамяшчэнне, выгульнае (вольнае) ўтрыманне, бескантрольны забой свіней, рэалізацыю прадуктаў іх забою без дазволу кіраўніка (намесніка) раённай, гарадской, раённай у горадзе ветэрынарнай станцыі;

- забарона на продаж, увоз у арганізацыі і населеныя пункты, вываз з іх жывёл іншых відаў, уключаючы птушку, без дазволу кіраўніка (намесніка) раённай, гарадской, раённай у горадзе ветэрынарнай станцыі, а таксама гандаль на рынках мясам і іншымі прадуктамі жывёлагадоўлі. Забеспячэнне насельніцтва прадуктамі жывёлагадоўлі ажыццяўляюць пад кантролем органаў дзяржаўнай ветэрынарнай службы Рэспублікі Беларусь;

- забарона на правядзенне кірмашоў, выстаў, іншых мерапрыемстваў, звязаных з перамяшчэннем і навалай жывёл;

- забарона на перасылку, уключаючы паштовыя адпраўленні, прадуктаў і сыравіны жывёльнага паходжання;

- абмежаванне руху транспарту і людзей», - гаворыцца ў інструкцыі Міністэрства сельскай гаспадаркі.

«ХХІІ Славянскі базар у Віцебску» мусіць адбыцца з 11 да 15 ліпеня. У гэтым годзе праграма фестывалю будзе скарочаная да 5 дзён. Згодна з прыведзенымі вышэй дакументамі, фестываль, падчас якога традыцыйна праводзяцца кірмашы, і які відавочна прадугледжвае перамяшчэнне велізарнай колькасці транспарту і людзей, павінен быць адменены.

Інфармацыю пра ачаг АЧС на Віцебшчыне ўчора афіцыйна пацвердзілі беларускія ўлады. Дэпартамент ветэрынарнага і харчовага нагляду Мінсельгасхарча Беларусі прыпыніў экспарт хатніх і дзікіх свіней, мяса і прадуктаў забою ад іх, усіх відаў харчовых прадуктаў, атрыманых ад такіх жывёл, з Віцебскай вобласці. Гэта рашэнне прынятае «ў сувязі з павышаным захворваннем свіней у рэгіёне», гаворыцца ў паведамленні, размешчаным на афіцыйным сайце ведамства.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках