23 красавiка 2024, aўторак, 13:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Штраф у 20 базавых за ўдзел у афіцыйным мерапрыемстве

15
Штраф у 20 базавых за ўдзел у афіцыйным мерапрыемстве

За прыезд на афіцыйнае мерапрыемства баранавіцкага актывіста аштрафавалі на 2 мільёны рублёў.

Суддзя суда горада Баранавічы і Баранавіцкага раёна Кацярына Груда вынесла пастанову пра штраф у памеры 20 базавых велічынь старшыні Баранавіцкага аддзялення ТБМ, актывісту руху «За свабоду» Віктару Сырыцы. Актывіст быў абвінавачаны ў парушэнні арт.23.34 Адміністрацыйнага кодэкса РБ - арганізацыі і правядзенні несанкцыянаванага мерапрыемства, прысвечанага 150-й гадавіне Мілавідскай бітвы паўстанцаў Каліноўскага.

Пад крыкі «ганьба» суддзя спешна пакінула залу суда пасля абвяшчэння рашэння, піша ПЦ «Вясна».

Кацярынай Груда не былі прынятыя пад увагу словы маёра Куляшова аб тым, што мерапрыемства не было, яно было адменена гарадскімі ўладамі без паведамлення пра гэта ў прэсе. Нягледзячы на гэта, суддзя прызнала, што Сырыца быў яго арганізатарам.

Віктар Сырыца лічыць, што ні ганебнага пратаколу, які перапісваўся тройчы, каб падагнаць пад пакаранне, ні ганебнага суда наогул не павінна было быць. Па словах Сырыцы, як можна было караць штрафам чалавека, які арганізаваў паездку людзей на афіцыйна аб’яўленае мерапрыемства?

Актывіст лічыць правакацыяй з боку міліцыі і ўладаў тое, што мерапрыемства было адменена, а людзі не папярэджаныя. Нават калі людзі прыехалі на маючы адбыцца фестываль і чакалі 30 хвілін гэта мерапрыемства, ні міліцыя, ні загадчык ідэалагічнага аддзела Баранавіцкага гарвыканкама не падышоў, не сказаў, што фестывалю не будзе.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках