28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былы міністр эканомікі Украіны: МС пагражае нам новай Берлінскай сцяной

62
Былы міністр эканомікі Украіны: МС пагражае нам новай Берлінскай сцяной

Уладзімір Ланавы мяркуе, што Беларусь следам за Расеяй можа забараніць імпарт украінскіх тавараў.

Такая пастанова афіцыйнага Менска выглядае цалкам лагічна, улічваючы тое, што нашая краіна знаходзіцца ў Мытным Саюзе, а на палітыку яе ўлад значна ўплывае Масква. Пра гэта доктар эканамічных навук, былы віцэ-прэм'ер і міністр эканомікі Украіны Уладзімір Ланавы заявіў у інтэрв'ю сайту charter97.org, каментуючы пастанову Мытнай службы Расеі аб блакаванні паставак украінскіх тавараў.

«Прычыненая шкода эканоміцы Украіны, якая, безумоўна, залежыць ад паставак сваёй прадукцыі ў Расейскую Федэрацыю. Блізу 20 адсоткаў экспарту нашай краіны арыентавана менавіта на ўсходняга суседа. Вядома ж, страта такога рынку будзе вельмі значнай для нас. Зразумела, што для Расеі гэта менш адчувальна, чым для Украіны.

Галоўнае пытанне ў тым, чаму гэта адбылося. Якія прычыны? Па-мойму, гэта вельмі прыкметны ўдар, які паказвае на пагрозу Расеі ў адрас Украіны: калі вы збочыце ў бок Захаду, то пазбавіцеся нашага рынку наогул, паміж намі будзе новая Берлінская сцяна, у Еўропе вас не чакаюць, і вы страціце вельмі вялікія даходы . Менавіта ў гэтым падаплёка і падтэкст гэтых дзеянняў», - заявіў былы міністр.

Уладзімір Ланавы падкрэсліў, што прычыны пастановы аб забароне экспарту з Украіны - выключна палітычныя.

«Рэч у тым, што ў расейскай улады адсутнічае паняцце «эканамічная выгада». Гэтая пастанова абгрунтаваная палітычнымі задачамі і рэалізацыяй вялікадзяржаўнай стратэгіі ды экспансіяй, імкненнем узвысіць сваю ролю. Пастановы, у тым ліку, у дачыненні да Украіны, прымаюцца зыходзячы не з эканамічных крытэраў, а з палітычных наступстваў. Мэта расейскіх улад - дамінаванне над Беларуссю ды Украінай і дэманстрацыя сваёй улады ў вачах звычайных абывацеляў сваёй краіны.

Пры гэтым, Расея груба парушыла дамову аб стварэнні зоны свабоднага гандлю ў СНД, якая была падпісаная год таму. Згодна з гэтым дакументам, краіны-ўдзельніцы абавязаліся не ўводзіць новых абмежаванняў і забарон на ўзаемны гандаль. Тое, што робіць Расея ды іншыя краіны Мытнага Саюза, супярэчыць гэтым ды іншым дамоўленасцям аб эканамічнай інтэграцыі.

Пастанова аб забароне экспарту з Украіны паказвае, што Расеі патрэбная не эканамічная інтэграцыя, а палітычнае дамінаванне на стратэгічным плацдарме, які яна абрала», - сказаў Уладзімір Ланавы.

Палітык перакананы, што беларускія ўлады падтрымаюць абмежавальныя меры, уведзеныя Расеяй супраць Украіны.

«Я думаю, што Беларусь пойдзе за Расеяй у гэтым пытанні. Гэты крок Менска выцякае са знаходжання вашай краіны ў Мытным Саюзе. Беларускім уладам больш выгадна слухацца Расею і знаходзіцца ў яе ценю, чым атрымліваць патрэбную прадукцыю з Украіны. Уплыў усходняга суседа на эканоміку, фінансы, гандаль, энэргетыку Беларусі вельмі вялікі, неапраўдана вялікі. Гэта прадвызначае палітыку Менска», - адзначыў ён.

Фота: focus.ua

Напісаць каментар 62

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках