19 красавiка 2024, Пятніца, 19:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС не валодае інфармацыяй пра колькасць беларускіх турыстаў у Егіпце

25
МЗС не валодае інфармацыяй пра колькасць беларускіх турыстаў у Егіпце

Ніякіх мер па эвакуацыі грамадзян нашай краіны ўлады пакуль што рабіць не збіраюцца.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Арабскай Рэспубліцы Егіпет.

«У сувязі з абвастрэннем унутрыпалітычнай абстаноўкі ў Егіпце мы рэкамендуем беларускім грамадзянам, якія знаходзяцца на адпачынку ў Егіпце, устрымацца ад паездак за межы курортных зон, выключыць наведванне Каіра і іншых буйных гарадоў, пазбягаць месцаў з вялікай колькасцю людзей, падчас знаходжання за межамі гатэляў праяўляць павышаную абачлівасць. Турыстам, якія знаходзяцца ў раёнах дзеяння каменданцкай гадзіны, у прыватнасці на курортах Паўднёвага Сіная: гарады Шарм эль-Шэйх, Дахаб, Нувейбы і Таба ня варта пакідаць тэрыторыі гатэляў з 19:00 да 06:00», - адзначыў супрацоўнік амбасады.

Ён падкрэсліў, што дадзенымі аб колькасці беларускіх грамадзян у Егіпце пасольства пакуль што не валодае, а астатняя інфармацыя ўдакладняецца.

«У гэтых умовах грамадзянам Беларусі, якія плануюць свой адпачынак у рэгіёне, рэкамендуем устрымацца ад наведвання Егіпту да нармалізацыі сітуацыі ў краіне. Пасольства Рэспублікі Беларусь у Егіпце працягвае весці консульскі прыём грамадзян», - дадалі ў пасольстве.

Паводле неафіцыйных дадзеных, у афрыканскай краіне можа знаходзіцца блізу тысячы беларусаў.

Адзначым, што расейскія ўлады ўжо пачалі эвакуацыю сваіх грамадзянаў з Егіпта. Турыстам прапаноўваецца грашовая кампенсацыя за тур у выпадку эвакуацыі.

У гэты момант сутыкненні прыхільнікаў Мухамеда Мурсі і арміі адбываюцца не толькі ў Каіры, але і ў многіх іншых гарадах. Аб сапраўдных баях паведамляюць відавочцы ў мястэчках Мінье і Асьют. Для турыстаў ужо зачыненыя піраміды ў Гізе, шматлікія музеі ў Каіры і Александрыі. Ісламісты даводзяць,што ва ўсёй краіне ахвярамі супрацьстаяння сталі ўжо як мінімум 2 тысячы чалавек.

Фота: Bahaa Elmezayen

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках