25 красавiка 2024, Чацвер, 9:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віцебскія журналісты атрымалі лісты з пагрозамі

8
Віцебскія журналісты атрымалі лісты з пагрозамі

Сяргей Серабро і Алена Сцяпанава ў адзін дзень атрымалі аднолькавыя лісты з пагрозамі.

Невядомы, падпісаўшыся імем Яўген Мішакоў, крытыкуе інфармацыйную палітыку «Радыё Свабода» і БелаПАН і прыніжае незалежных журналістаў. Праўда, у тэксце ліста імёны не называюцца, але намеры аўтара, які даслаў лісты па канкрэтных адрасах, сумневаў не выклікаюць, піша сайт ПЦ «Вясна».

Незалежныя журналісты размясцілі атрыманыя лісты на сваіх старонках у сацыяльнай сетцы «Фэйсбук». Сяргей Серабро спытаў у калег, ці не атрымлівалі яны нешта падобнае. Але пакуль адрасатаў у невядомага «добразычліўца» было ўсяго два.

Алена Сцяпанава распавяла пра атрыманы ліст наступнае:

«Подпіс, хутчэй за ўсё, выдуманы. І зваротны адрас заведзены, верагодна, для «разавай адпраўкі». Па крайняй меры, я спытала ў гэтага Яўгена Мішакова, ці не блытае ён нешта, але адказу не атрымала. У самім лісце - спробы іранізаваць над тым, што журналісты пішуць крытычныя тэксты пра беларускую рэчаіснасць. Маўляў, матэрыялы неаб'ектыўныя, і гэта выкананне «замоваў», а таксама спробы зарабіць сабе танную папулярнасць і імя ў журналістыцы. Маўляў, «акулы пяра» і «кіты мікрафона» дзейнічаюць амаральна, калі шукаюць скандалы дзеля вялікіх ганарараў і славы. Між тым гэты Яўген Мішакоў піша пра нейкія падзеі, да якіх мы, мясцовыя журналісты, займаючыся мясцовымі праблемамі, нават не звяртаемся - пра адносіны Беларусі з Венесуэлай, пра візіты кіраўнікоў дзяржаў адзін да аднаго. Але ў канцы ліста - відавочныя пагрозы, накшталт таго, што праз ваш доўгі язык можаце патрапіць у «месцы не гэтак аддаленыя».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках