19 красавiка 2024, Пятніца, 11:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прыбытак прадпрыемстваў упаў на 36%

18
Прыбытак прадпрыемстваў упаў на 36%

Чысты прыбытак беларускіх прадпрыемстваў у першым паўгоддзі 2013 года склаў 26,8 трыльёнаў рублёў.

У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, ён знізіўся на 36,2%.

Пра гэта гаворыцца ў справаздачы «Аб стратных арганізацыях Рэспублікі Беларусь за I паўгоддзе 2013 года», якая была апублікаваная на сайце Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Выручка ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ, паслуг вырасла на 9,3% і склала 613,6 трыльёнаў рублёў, сабекошт павялічыўся на 11,7% да 487,7 трыльёнаў рублёў. Прыбытак ад рэалізацыі ўпаў на 25,9% да 44,6 трыльёнаў рублёў.

Рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі, тавараў, работ, паслуг знізілася да 9,2% з 13,8% у студзені-чэрвені 2012 года, а рэнтабельнасць продажаў упала да 7,3% з 10,7%.

Колькасць стратных прадпрыемстваў вырасла на 46,8% да 734. Сума іх чыстай страты павялічылася ў 2 разы і дасягнула 3,7 трыльёнаў рублёў.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках