25 красавiка 2024, Чацвер, 15:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыя затрымала вулічных музыкаў з Эквадора ў Менску

70

Канцэрт вулічных музыкаў з Эквадора каля станцыі метро «Трактарны завод» быў сарваны міліцыяй.

Гэта адбылося ўчора вечарам, піша onliner.by.

«Каля 18:20 выйшла з падземнага пераходу на станцыі «Трактарны завод», там у гэты час выступалі музыкі-эквадорцы, - паведаміла відавочца падзеі. - Вельмі выдатна, энергічна спявалі і танцавалі. Прысутным людзям відавочна падабалася. Многія танчылі сальсу, усміхаліся. Песні экзатычных артыстаў сустракалі апладысментамі, узнагароджвалі грошыкамі (прычым грошы клалі нават людзі, якія самі ў іх моцна маюць патрэбу, - напрыклад, мужчына з авоськай бутэлек, які праходзіў міма). Доўжылася ўсё гэта незвычайнае для шэрага аўторка дзеянне нядоўга».

Міліцыя затрымала вулічных музыкаў з Эквадора ў Менску. Фота: onliner.by

Неўзабаве прыйшоў мужчына ў форме і кепцы і «навёў парадак». На запісы відаць, як міліцыянт тлумачыць грамадзянам: «Мне каманду далі, зараз АМАП прыедзе іх грузіць».

«На абурэнне людзей міліцыянт не рэагаваў - працягвае яна. - У абарону выступіў бойкі падвыпілы мужчына. Спадабаліся яго каментары кшталту «Мяне пасадзіце» ці «За кожнага па 10 сутак адсяджу». Разам з эквадорцамі незразумела навошта забралі дзяўчыну з люстраной камерай і ўсіх іх кудысьці павялі, мабыць, у апорны пункт».

Відавочна, што ў Беларусі, каб «працаваць» вулічным музыкам і падымаць мінакам настрой, трэба атрымаць разнастайныя ўзгадненні. У ГУУС Менгарвыканкама, зрэшты, патлумачыць сітуацыю з замежнымі спевакамі і расказаць, куды ж іх адвезлі, не змаглі.

Напісаць каментар 70

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках