29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывіста «Іншай Расеі» камісавалі з беларускага войска

2
Актывіста «Іншай Расеі» камісавалі з беларускага войска

Расейскі апазіцыянер Ігар Шчука вярнуўся з беларускага войска пасля рашэння аб камісаванні.

Пра гэта ён паведаміў у сваім акаўнце ў «Твітэры». Рашэнне камісаваць Ігара Шчуку, у якога выявілі гепатыт C, было прынятае яшчэ ў канцы ліпеня, аднак ён амаль месяц пасля гэтага заставаўся ў войску, не атрымліваючы лячэння і спецхарчавання, пішуць Grani.ru.

Актывіст праходзіў абследаванне ў Рэспубліканскай клінічнай псіхіятрычнай лякарні ў Навінках. Псіхічных адхіленняў, якія б перашкодзілі яму адбыць вайсковую павіннасць, выяўлена не было. Аднак па выніках узнікла падазрэнне, што Шчука заражаны гепатытам. Для пацверджання дыягназу ён быў адпраўлены ў шпіталь, дзе яму зрабілі біяпсію. Па словах іншароса, раней гепатыту ў яго не было.

27 траўня Шчуку незаконна забралі ў войска, калі той знаходзіўся ў гасцях у бацькоў у горадзе Салігорск Менскай вобласці. Як адзначала жонка і паплечніца актывіста Ганна Шчука, яе муж мае шэраг захворванняў, якія робяць яго нягодным да службы ў мірны час. Акрамя таго, заканадаўства Беларусі забараняе заклікаць у войска асоб з судзімасцю. Шчука разам з нацболкай Таццянай Харламавай у 2009 годзе быў прысуджаны ў Хабараўску да 10 месяцаў пазбаўлення волі па частцы 1 артыкула 282 (распальванне нянавісці альбо варожасці), частцы 2 артыкула 282.2 (удзел у дзейнасці экстрэмісцкай супольнасці) і артыкуле 319 КК (абраза прадстаўніка ўлады ). Іх асудзілі за акцыю прамога дзеяння супраць перадачы Кітаю трох расейскіх востраваў на рацэ Амур: Вялікага ў Забайкальскім краі і Вялікага Усурыйскага і Тарабарава - у Хабараўскім.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках