28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анатоль Шумчанка: Пракаповіч жыве ў Залюстроўі

85
Анатоль Шумчанка: Пракаповіч жыве ў Залюстроўі

Прыватны бізнэс не будзе вырабляць 50% ВУП да таго часу, пакуль улады яго цалкам кантралююць.

Пра гэта заявіў старшыня грамадскай арганізацыі «Пэрспэктыва» Анатоль Шумчанка, каментуючы сайту charter97.org заданне Пятра Пракаповіча прыватнаму бізнэсу на пяцігодку.

«Мне здаецца, што Пракаповіч і беларускія ўлады жывуць у Залюстроўі. У іх сваё жыццё, а ў нас сваё. Аб якіх 50% можна казаць, калі на сённяшні дзень дзяржава не можа зрабіць элементарны крок і даць магчымасць прадпрымальнікам уладкоўваць наёмных работнікаў? Удзел прадпрымальніцтва ў валавым унутраным прадукце азначае развіццё сферы паслуг і, перш за ўсё, сферы вытворчасці. На сённяшні дзень у нас вельмі мала беларускіх тавараў, якія вырабляе малы бізнэс», - адзначыў адзін з лідэраў прадпрымальніцкага руху.

Ён падкрэсліў, што зусім нядаўна на менскім стадыёне «Дынама» быў рынак для гандлю таварамі беларускай вытворчасці, які працаваў з 5:30 да 8:30 раніцы, але яго ўжо няма.

«Прадпрымальнікі, якія там працавалі, кажуць, што ў іх была вытворчасць, але настолькі неаплатная, што людзі ўклалі ў яе 100 тысяч даляраў, а прадаць яе прыйшлося ўсяго за 15 тысяч даляраў. Незразумела, дзе на сённяшні дзень у Беларусі ўзяць стартавыя ўмовы для таго, каб былі гэтыя 50%. Для гэтага трэба рабіць, як у Кітаі - ствараць свабодныя эканамічныя зоны, вызваляць ад выплаты падаткаў, арэнднай платы і зрабіць больш-менш пад'ёмныя крэдыты», - мяркуе прадпрымальнік.

Паводле яго слоў, дзяржава мусіць не закопваць шматмільярдныя субсідыі ў калгасы, а сапраўды развіваць малы бізнес.

«Нам кажуць, што доля бізнэсу будзе павышацца, а перад гэтым Камітэт дзяржкантролю надзяляецца шырокімі паўнамоцтвамі для таго, каб усё кантраляваць і спыняць. Калі ўлады будуць кантраляваць бізнес ва ўсім, то гэтых 50% не будзе. Бізнес любіць свабоду, і гэтым усё сказана. А мы жывем, на жаль, у несвабоднай краіне, і гэтыя мары спадара Пракаповіча застануцца не спраўджаныя. Я б іх, вядома, рэалізаваў, але зрабіў бы гэта ў вольнай краіне», - сказаў на заканчэнне Анатоль Шумчанка.

Нагадаем, учора віцэ-прэм'ер Беларусі Пётр Пракаповіч у рамках працы ў Дзяржынску пасяджэння Рады развіцця прадпрымальніцтва заявіў, што прыватны бізнэс Беларусі ў наступнай пяцігодцы павінен вырабляць 50% ВУП.

Напісаць каментар 85

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках