19 красавiка 2024, Пятніца, 12:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Шры-Ланкі ўцёк ад камісара ААН у Беларусь?

6
Прэзідэнт Шры-Ланкі ўцёк ад камісара ААН у Беларусь?

Візіт Махінды Раджапаксы ў Менск дзіўным чынам супаў з прыездам у Шры-Ланку камісара ААН па правах чалавека.

Апазіцыйная Аб'яднаная нацыянальная партыя лічыць, што гэта адбылося не выпадкова. Пра гэта сёння заявіў яе генеральны сакратар Ціса Ацінаяке. Прэс-канферэнцыя партыйнага лідара адбылася сёння ў сталіцы Шры-Ланкі, піша мясцовы партал adaderana.lk (пераклад - charter97.org).

Генеральны сакратар Аб'яднанай нацыянальнай партыі выказаў шкадаванне з-за таго, што Махінда Раджапакса запланаваў наведванне «краіны, якая вядомая, як апошняя дыктатура Еўропы», менавіта ў той момант, калі ў Шры-Ланку прыбыў Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека Наві Пілэй. Ён назваў візіт «уцёкамі з краіны з-за нежадання сустракацца з прадстаўніком міжнароднай арганізацыі».

На прэс-канферэнцыі палітык таксама прывёў апошнія факты пераследу журналістаў і палітычных актывістаў у Шры-Ланцы.

Вядома, што сёння ў Менску на сустрэчы кіраўнікоў дзвюх дзяржаў абмяркоўвалася ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва.

«Я ведаю пра асаблівую ўвагу Шры-Ланкі да павышэння абароназдольнасці і бяспекі краіны. Вы ведаеце цану міру. Закрытых тэм у нас няма. Мы вітаем імкненне Шры-Ланкі да ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва. І мы кажам «так», мы будзем рабіць усё, каб унесці свой уклад у бяспеку і абараназдольнасць вашай дзяржавы», - сказаў сёння Лукашэнка.

Раней паведамлялася пра тое, што Шры-Ланка хоча рамантаваць у Беларусі ваенную тэхніку.

Адзначым, што ў астраўной дзяржаве, размешчанай на поўдзень ад Індыі, амаль 30 гадоў ішла грамадзянская вайна паміж урадам і сепаратысцкай партызанскай арганізацыяй «Тыгры вызвалення Таміл-Ілама». Пасля мноства няўдач і некалькіх перамір'яў урадавыя сілы здолелі атрымаць перамогу над праціўнікам. Асноўныя сілы тамільскіх сепаратыстаў былі акружаныя і ліквідаваныя ў 2009 годзе.

Супрацьстаянне паміж прыхільнікамі незалежнасці Таміл-Ілама і цэнтральнымі ўладамі краіны працягваецца да гэтага часу. У Шры-Ланцы ёсць палітвязні. Праваабаронцы заяўляюць пра ўжыванне катаванняў у дачыненні да апанентаў уладаў.

Міжнародная група па правах чалавека ў сваім дакладзе кажа пра больш, чым 70 выпадкаў ужывання гвалту да людзей, якія былі затрыманыя ў сувязі з іх магчымым дачыненнем да «тыграў».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках