20 красавiка 2024, Субота, 8:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вярхоўны суд пакінуў у сіле прысуд Гайдукова

9
Вярхоўны суд пакінуў у сіле прысуд Гайдукова

Вярхоўны суд Беларусі пакінуў у сіле прысуд у дачыненні да палітвязня Андрэя Гайдукова.

«Прысуд калегіі па крымінальных справах Віцебскага абласнога суда Вярхоўным судом Беларусі пакінуты без зменаў», - паведамілі агенцтву «Інтэрфакс».

Дадзенае рашэнне было прынятае ў ходзе разгляду скаргаў Андрэя Гайдукова і яго адвакатаў на вынесены яму прысуд.

1 ліпеня 2013 года Андрэй Гайдукоў быў асуджаны па частцы 1 артыкула 14 і артыкуле 356-1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (замах на ўстанаўленне супрацоўніцтва са спецыяльнай службай, органам бяспекі або выведвальным органам замежнай дзяржавы) і прысуджаны да 1,5 гадоў пазбаўлення волі.

Прысуд Андрэю Гайдукову вынес Віцебскі абласны суд.

Разгляд справы актывіста з Наваполацка праходзіў у закрытым рэжыме. 23-гадовага рабочага завода «Нафтан» першапачаткова абвінавачвалі па двух артыкулах: частцы 1 артыкула 14 - «Замах на злачынства» і частцы 1 артыкула 356 - «Здрада дзяржаве».

Паводле афіцыйнага паведамлення прэс-службы КДБ, Андрэя Гайдукова затрымалі ў Віцебску «падчас закладкі схованкі са звесткамі, якія могуць цікавіць замежныя спецслужбы».

Родныя і сябры не вераць у тое, што Гайдукоў мог займацца шпіянажам, яны тлумачаць ціск з боку КДБ апазіцыйнымі поглядамі хлопца і яго імкненнем стварыць у Наваполацку міжнароднае грамадскае аб'яднанне «Саюз маладых інтэлектуалаў».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках