29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Злёт Сведак Іеговы ў Менску сабраў 10 тысяч чалавек

72

Для правядзення кангрэса таварыства арандавалі цэлы стадыён.

Каля 10 тысяч сяброў таварыства Сведкі Іеговы сабралі кангрэс, які праходзіць 9-11 жніўня на стадыёне «Трактар» у Менску. Кангрэс арганізаваны ў беларускай сталіцы ўжо трэці год запар, і з кожным годам удзельнікаў усё больш. У гэтым годзе на кангрэс з'ехаліся Сведкі Іеговы з дзесяткаў гарадоў Беларусі, магчыма, і суседніх краін, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

Суарганізатар мерапрыемства Сяргей Мандрэнка адзначыў, што падобныя кангрэсы праходзяць па ўсім свеце і ўсюды збіраюць тысячы дэлегатаў.

- У любое надвор'е дэлегаты прыходзяць на мерапрыемства, паколькі ім падабаецца тое біблейскае навучанне, якое тут прадастаўляецца, - цытуе суарганізатара БелаПАН.

Адзначым, нягледзячы на тое, што Сведкі Іеговы называюць сябе хрысціянамі, прадстаўнікі традыцыйных хрысціянскіх канфесій - праваслаўныя і каталікі - раяць вернікам не ўступаць у размовы з членамі таварыства, называючы яго таталітарнай сектай.

Напісаць каментар 72

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках