25 красавiка 2024, Чацвер, 20:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Валянцін Стэфановіч: Галоўную шкоду іміджу Беларусі наносяць ідэолагі

4
Валянцін Стэфановіч: Галоўную шкоду іміджу Беларусі наносяць ідэолагі

Заключэнне па кнізе «Асьвечаныя Беларушчынай» палітычна матываванае і не мае нічога агульнага з літаратурнымі даследаваннямі.

Пра гэта заявіў кіраўніка ПЦ «Вясна» Валянцін Стэфановіч, каментуючы сайту charter97.org прызнанне кнігі палітвязня Алеся Бяляцкага «небяспечнай для іміджу Беларусі».

«Па-першае, так званая экспертыза была праведзеная са шматлікімі парушэннямі, пачынаючы з таго, што аддзелы ідэалогіі выканкамаў ніяк не могуць быць экспертнымі ўстановамі, упаўнаважанымі Мытным кодэксам. Па-другое, асабіста я расцэньваю дадзенае заключэнне, як выключна палітычны падыход да твора. Бо гаворка зусім не ідзе пра глыбіню літаратурных даследаванняў або яшчэ чагосьці», - адзначыў юрыст.

Па словах праваабаронцы, ідэолагі абвінавачваюць Алеся Бяляцкага ў тым, што яго кніга прасякнутая антысаветчынай, нацыяналізмам і іншымі штампамі, якія былі характэрныя для часоў Савецкага Саюза.

«У мяне склалася ўражанне, што так званыя эксперты, якія напісалі ўсё гэта, праляжалі ў халадзільніку прыкладна з 1970-га года да нашых дзён. Потым іх паспяхова размарозілі і далі заданне пісаць «экспертныя» заключэнні на альбомы Belarus Press Photo – 2011 і кнігу Бяляцкага. У адрозненне ад фотаальбомаў, гэтая кніга не прызнаная экстрэмісцкай, але «эксперты» адзначылі, што аўтар прадузята прадэманстраваў мінулае краіны, а гэта можа нанесці шкоду іміджу Рэспублікі Беларусь. Але я лічу, што галоўную шкоду іміджу Беларусі наносяць як раз ідэолагі», - упэўнены Валянцін Стэфановіч.

Нагадаем, гродзенскія ідэолагі палічылі кнігу «Асьвечаныя Беларушчынай» Алеся Бяляцкага «небяспечнай для іміджу Беларусі».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках