19 красавiка 2024, Пятніца, 14:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ДМК гатовы спаганяць з беларусаў пошліну на шопінг

79
ДМК гатовы спаганяць з беларусаў пошліну на шопінг

Дзяржаўны мытны камітэт заявіў аб сваёй гатоўнасці спаганяць «выязную пошліну» з беларусаў.

«Калі будзе прынятае дырэктыўным органам Беларусі адпаведнае рашэнне, мытныя органы ў рамках вызначанай у гэтым рашэнні кампетэнцыі будуць яго выконваць», - заявіў на прэс-канферэнцыі ў сераду ў Менску намеснік старшыні ДМК Сяргей Барысюк, піша «Інтэрфакс».

Ён даў зразумець, што тарыфы фармуюць адпаведныя органы, а мытная служба іх спаганяе. «Груз, падкантрольны той ці іншай службе, на мяжы выяўляе мытнік і накіроўвае грузаўладальнікам у адпаведныя службы», - канстатаваў намеснік старшыні ДМК.

Па дадзеных Барысюка, «усяго ў бягучым годзе праз дзяржаўную мяжу перамешчана 20 млн 774 фізічныя асобы, з якіх асобы, якія маюць грамадзянства Беларусі, складаюць 12 млн 536 тыс». Ён заўважыў, што асобнай статыстыкі пра тое, колькі грамадзян выехалі ў краіны Еўразвяза няма.

Нагадаем, увесці пошліну для беларусаў, якія выязджаюць за мяжу за куплямі, прапанаваў 6 верасня Аляксандр Лукашэнка. Падчас наведвання ААТ «Мотавела» ён заявіў: «Нас крытыкуюць - бедная, жабрацкая краіна, а нашы людзі да 3 мільярдаў даляраў у год вывозяць за мяжу ў Еўразвяз і прывозяць тавары, якія мы таксама выпускаем». «Дык вось, я даўно даручыў, аж да таго, што выязджаеш за межы, усё роўна за чым, заплаці выязную пошліну. Гэта будзе так: мы цябе на мяжы абслугоўваем - 100 даляраў з носа плаці і едзь за мяжу», - сказаў Лукашэнка.

Напісаць каментар 79

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках