29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нацбанк супраць «чаўнакоў»

22
Нацбанк супраць «чаўнакоў»

Нашумелае апытанне на мяжы праводзілася для вывучэння «чаўнаковага гандлю».

Яго мэта складалася ў вывучэнні праблемы неарганізаванага ўвозу-вывазу тавараў фізічнымі асобамі, паведамляе прэс-служба Нацыянальнага банка. Апытанне праводзілася 20 і 21 верасня ў сямі пунктах перасячэння мяжы. Акрамя Нацбанка да яго арганізацыі, згодна з паведамленнямі, маюць дачыненне Белстат, мытны і памежны камітэты.

«Асноўнымі мэтамі абследавання з'яўляюцца дапаўненне і ўдасканаленне дзеючых метадаў атрымання інфармацыі аб аб'ёмах знешняга гандлю таварамі Рэспублікі Беларусь, якія не ўлічваюцца мытнай статыстыкай, і, у першую чаргу, вывучэнне праблемы неарганізаванага ўвозу-вывазу тавараў фізічнымі асобамі (так званага «чаўнаковага гандлю»). Акрамя вывучэння таварных патокаў анкета абследавання ўтрымлівала шэраг пытанняў для даследавання аб'ёмаў і накіраванасці патокаў міжнароднага турызму, які набывае для краіны ўсё большае значэнне», - гаворыцца ў паведамленні.

Прэс-служба Нацбанка падкрэслівае, што анкетаванне праводзілася на добраахвотнай аснове. Пасля апрацоўкі вынікаў на аснове атрыманай інфармацыі будуць прымацца рашэнні аб неабходнасці карэкціроўкі дзеючай сістэмы статыстычнага ўліку знешняга гандлю таварамі і паслугамі.

«У цяперашні час аб'ёмы чаўнаковага гандлю таварамі, уключаючы неарганізаваныя патокі цыгарэт і паліва, ужо знаходзяць адлюстраванне ў афіцыйнай статыстыцы на аснове ацэначных метадаў. Дадзеныя аб колькасці перасячэнняў мяжы Рэспублікі Беларусь (за выключэннем мяжы з Расейскай Федэрацыяй) таксама вядомыя і ўжо выкарыстоўваюцца для фармавання дадзеных аб паслугах у сферы міжнароднага турызму. Вынікі абследавання будуць выкарыстаныя для ўдакладнення статыстычных дадзеных, якія атрымліваюцца на аснове ацэначных методык», - гаворыцца ў паведамленні.

Прэс-служба Нацбанка адзначае, што выбарачныя метады абследавання, уключаючы анкетаванне фізічных асоб, актыўна выкарыстоўваюцца ў многіх краінах свету і служаць ці ледзь не адзінай крыніцай звестак у некаторых сферах статыстыкі гэтых краін.

Нагадаем, у анкеце, якую прапаноўвалі запоўніць грамадзянам, якія перасякаюць мяжу, утрымліваліся пытанні на рускай і англійскай мовах. Тым, хто перасякае мяжу, прапануюць расказаць пра мэты паездкі і яе працягласць. Таксама складальнікі дакумента цікавяцца сумай, якую людзі плануюць выдаткаваць падчас падарожжа і таварамі, якія яны вывозяць з нашай краіны.

Многія беларусы выказалі занепакоенасць новай ініцыятывай Нацбанка і адзначылі дзіўнае яе супадзенне з прапановай кіраўніка абкласці пошлінай у сто даляраў грамадзян краіны, якія выязджаюць на шопінг у Літву і Польшчу.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках