29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскае метро спынілі з-за задымлення

79
Менскае метро спынілі з-за задымлення

Цягнікі не хадзілі на працягу 30 хвілін.

Рух быў адноўлены толькі да 13:30, аднак цягнікі першай лініі ішлі толькі да станцыі «Маскоўская». Яе адкрылі толькі праз гадзіну.

Прычынай спынення руху і эвакуацыі пасажыраў стала задымленне на станцыі метро «Усход». Пра яго першымі паведамілі відавочцы ў сацыяльных сетках.

«На станцыі метро «Усход» - ці то пажар, ці то проста задымленне..., - піша ў сваім акаўнце ў «Твітэры» @Nikitka93. - Падобна гэта не вучэнні, разгортваюць штаб. Куча пажарных машын каля станцыі метро «Усход». І іх усё больш з кожнай хвілінай».

«У пераходзе на Якуба Коласа - натоўп людзей каля ўваходу на станцыю. На прыпынках - велізарныя натоўпы. Аўтобусы не спраўляюцца. Пах дыму з метро», - паведамляе @cats_power.

«Пажарная машына каля нулявога кіламетра. Святлафоры адключаныя, стаяць рэгуліроўшчыкі», - піша @crzbsuirstd. Ён выказвае сумневы, што цягнікі спыненыя з-за вучэнняў, спасылаючыся на паведамленні аб задымленні на некаторых станцыях. Карыстальнік, як і многія іншыя выказаў незадаволенасць чарговым збоем у працы метро.

Каля некаторых станцый былі заўважаныя машыны хуткай дапамогі. Пасажыры метро раней пісалі пра тое, што супрацоўнікі міліцыі праводзяць дагляд асабістых рэчаў - таксама, як і ўчора.

На станцыі метро першай лініі не пускаюць пасажыраў. Цягнікі на іх не спыняюцца.

Аператыўны дзяжурны Міністэрства па надзвычайных сітуацыях адмовіўся паведаміць сайту charter97.org аб прычынах спынення руху цягнікоў.

«Мы нічога не ведаем пра гэта», - сказаў ён.

Крыху пазней у акаўнце МНС у «Твітэры» з'явілася паведамленне пра задымленне.

«Кароткае замыканне электрашчыта, размешчанага ў тунэлі ў некалькіх метрах ад самой станцыі «Усход». Дым слабой канцэнтрацыі, - гаворыцца ў ім. - Усе людзі са станцыі эвакуяваныя, прыкмет атручвання прадуктамі гарэння ні ў каго няма».

Нагадаем, учора ў цэнтры Менска, у гадзіну пік сталічная міліцыя нібыта правяла вучэнні ў метрапалітэне, што выклікала сапраўдную паніку сярод грамадзян. У раёне 16 гадзін каля Кастрычніцкай плошчы ў Менску сталі чутныя бесперапынныя сігналы сірэны і заўважаныя перамяшчэнні байцоў спецыяльных падраздзяленняў. У падземных пераходах узмацнілі меры бяспекі і кантролю, а станцыя метро «Плошча Якуба Коласа» апынулася закрытай для пасажыраў.

У гэты ж час у некаторых установах аховы здароўя Менска сталі рыхтавацца да прыёму параненых.

У 17:00 МУС і МНС паведамілі, што прычынай спынення метро былі вучэнні.

Напісаць каментар 79

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках