23 красавiка 2024, aўторак, 10:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускіх адвакатаў Баўмгертнера папрасілі памаўчаць

29
Беларускіх адвакатаў Баўмгертнера папрасілі памаўчаць

Атрымаць якую-небудзь інфармацыю аб гендырэктары «Уралкалію» немагчыма.

За Уладзіслава Баўмгертнера заступілася расейская пракуратура: учора кіраўнік ведамства Юрый Чайка паляцеў у Менск. Нічога пра дэталі перамоваў невядома, але днём раней Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка ўпершыню з пачатку канфлікту вакол «Уралкалію» сустрэліся на саміце АДКБ. Вось ужо амаль месяц былы кіраўнік расейскай кампаніі знаходзіцца ў так званай «амерыканцы» - гэта СІЗА КДБ у Менску. Звычайна ў ім ўтрымліваюць VIP-зняволеных і палітычных ворагаў Лукашэнкі, перадае тэлеканал «Дождь».

Нягледзячы на тое, што палёт Чайкі ў Менск скончыўся нічым - па меншай меры, вызвалення не было - крыніцы, блізкія да кампаніі, кажуць, што вырашыцца справа можа ў бліжэйшы час. Магчыма, на гэтым тыдні. Ускосным сведчаннем таму можа служыць і раптоўнае маўчанне адвакатаў. У апошнія два тыдні беларускія абаронцы Баўмгертнера з ахвотай каментавалі працэс. Але вось што заявіў учора Дзмітрый Гарачка, адвакат Баўмгертнера:

- Пакуль зараз вось узялі тайм-аўт.

- А з чым звязаны, скажаце?

- Ні з чым не звязаны. Калі можна пакуль вось... проста... папрасілі ўстрымацца ад каментароў.

Апошняя надзея Баўмгертнера - гэта так званае «Менскае пагадненне». Яго падпісалі краіны СНД. Згодна з дакументам, адна краіна можа выдаць іншай падазраванага ў здзяйсненні злачынства.

Нагадаем, «справу Уралкалію» ўжо абмеркавалі Пуцін і Лукашэнка - пазаўчора, падчас саміту АДКБ. Праўда, падрабязнасці іх перамоваў не выдаюцца. Раней расейскі прэзідэнт заяўляў, што не будзе каментаваць арышт Баўмгертнера, каб «не заганяць праблему ў тупік, а вырашыць».

Раней Лукашэнка запатрабаваў, каб Сулейман Керымаў прадаў свой пакет акцый «Уралкалію» - гэта ўмова вызвалення Баўмгертнера. Розныя крыніцы называюць у якасці магчымых пакупнікоў такіх бізнесменаў, як саўладальнік АФК «Сістэмы» Уладзімір Еўтушэнкаў, заснавальнік «Руснафты» Міхаіл Гуцарыеў, былы банкір Уладзімір Коган, а таксама кампанія «Раснафта», хоць Ігар Сечын гэта аспрэчваў.

Учора віцэ-прэм'ер Расеі Ігар Шувалаў заявіў, што дзяржкампаніям не варта было б купляць акцыі «Уралкалію». Рызыкоўна. Ну, вось кітайскія калегі з ім не згодныя. Суверэнны фонд з КНР - Чэндонг - стаў уладальнікам 12,5 % акцый «Уралкалію». Гэтая здзелка - даўно запланаваная, але паказальная. «Уралкалій» - нягледзячы на ўсе скандалы - застаецца прынадным кавалкам. Ды і, як вядома, перамовы кітайцы весці ўмеюць. Так што і ў Баўмгертнера, і ў Керымава з'явіўся нядрэнны саюзнік.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках