19 красавiка 2024, Пятніца, 8:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ілля Дабратвор будзе пікетаваць офіс фірмы Kapsch

6
Ілля Дабратвор будзе пікетаваць офіс фірмы Kapsch

Пікет адбудзецца нават у выпадку адмовы на яго правядзення, абяцае актывіст апазіцыі.

Ілля Дабратвор, нядаўна звольнены з працы ў аўстрыйскай фірме, падаў заяўку ў Менгарвыканкам на правядзенне пікету ў падтрымку грамадзян, звольненых па палітычных матывах. Ён патрабуе спыніць ціск на іх.

«Калі Менгарвыканкам дасць афіцыйную адмову на правядзенне акцыі, пікет усё роўна адбудзецца 10 лістапада 2013 у 12:00 па адрасе вул. Адоеўскага 131, насупраць офіса кампаніі Kapsch, у якой я да звальнення працаваў. Я лічу, што немагчыма спакойна глядзець на тое, як абыходзяцца з людзьмі, якія маюць сваё меркаванне. Звальняць за актыўную грамадзянскую пазіцыю - непрымальна», - сказаў ён сайту charter97.org.

Ілля Дабратвор з'яўляецца актывістам Руху салідарнасці «Разам». Ён быў кандыдатам у дэпутаты па Менскай сельскай акрузе №76 у 2012 годзе і публічна раскрыў факты фальсіфікацый і падтасоўкі галасоў. За ўдзел у акцыях апазіцыі яго падвяргалі штрафам і арыштам. У пачатку верасня актывіст быў асуджаны на 5 сутак за тое, што ехаў у метро з бел-чырвона-белым сцягам. За сваю грамадзянскую пазіцыю, Ілля, які з'яўляецца бацькам пецярых малалетніх дзяцей, падвергнуўся ціску і быў звольнены з беларускага аддзялення аўстрыйскай фірмы Kapsch.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках