25 красавiка 2024, Чацвер, 3:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Партыя БНФ: Беларусы - нацыя, а не «народзец»

44
Партыя БНФ: Беларусы - нацыя, а не «народзец»

Ужыванне ў адрас беларусаў абразлівага вызначэння «народзец» з'яўляецца недапушчальным, лічаць у Партыі БНФ.

Так намеснік старшыні арганізацыі Ігар Лялькоў адрэагаваў на выказванні Лукашэнкі падчас святкавання «Дажынак» у Жлобіне.

«Гэта прамая абраза нацыянальнага гонару беларускага народа, - заявіў ён. - Такім чынам аўтар гэтага ганебнага выказвання прадэманстраваў, што на самой справе ён беларусаў не паважае і не лічыць годнымі якога-небудзь сур'ёзнага стаўлення».

У інтэрв'ю прэс-службе Партыі БНФ Ігар Лялькоў таксама адзначыў, што словы Лукашэнкі «красамоўна сведчаць аб яго сапраўдным стаўленні не толькі да беларускай нацыі як такой, але і да той яе часткі, якая да гэтага часу падтрымлівае яго аўтарытарнае кіраванне». «Кожнаму, у каго яшчэ засталіся ілюзіі адносна «народнасці» палітыкі сённяшняй улады, трэба нарэшце задумацца, - сказаў ён. - Калі кіраўнік дзяржавы не знаходзіць нічога лепшага, як называць грамадзян дзяржавы «народцам» і спрабуе ўскласці на беларускі народ адказнасць за дэвальвацыю і за годныя шкадавання наступствы ўласнай памылковай эканамічнай палітыкі, - так, можа, праблема ўсё ж не ў народзе, а ў гэтым кіраўніку?»

«Беларусы - нацыя, а не які-небудзь «народзец»! - падкрэсліў Лялькоў. - А тыя палітыкі, якія так думаюць, непазбежна ў хуткім часе застануцца на абочыне гісторыі».

Нагадаем, 28 верасня Лукашэнка, адказваючы ў Жлобіне (Гомельская вобласць) на пытанне журналістаў аб магчымасці дэвальвацыі, заявіў: «Але ў апошнія месяцы, я гляджу, наш народзец пабег у абменныя пункты. Ну, бяжыце. Бяжыце!»

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках