29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС рэкамендуе беларусам пакінуць Сірыю

6
МЗС рэкамендуе беларусам пакінуць Сірыю

У сувязі з абвастрэннем сітуацыі ў Сірыйскай Арабскай Рэспубліцы МЗС Беларусі настойліва рэкамендуе беларусам пакінуць тэрыторыю гэтай краіны.

«Грамадзяне Беларусі могуць звяртацца па дапамогу ў Амбасаду Рэспублікі Беларусь у Сірыйскай Арабскай Рэспубліцы (тэл. + 963 11 6118097; + 963 944 221004) або ў офіс Ганаровага консула Рэспублікі Беларусь у г.Бейруце (тэл. +961 4 542777)», - адзначаецца ў паведамленні МЗС Беларусі.

Нагадаем, у цяперашні час ва ўсходнім Міжземнамор'і знаходзяцца караблі ЗША, Францыі і Велікабрытаніі. Урады гэтых краін заявілі пра намер нанесці абмежаваны ўдар па Сірыі ў якасці папярэджання яе прэзідэнту Башару Асаду, якога яны лічаць вінаватым ва ўжыванні хімічнай зброі супраць грамадзянскага насельніцтва.

Пра масавую гібель мірных жыхароў у прыгарадзе Дамаска стала вядома 21 жніўня. Па дадзеных выведкі шэрагу заходніх краін, ахвяры былі выкліканыя атрутнымі газамі, якія ўжылі ўрадавыя войскі, якія спрабавалі выбіць з гэтых раёнаў паўстанцаў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках