29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ірыну Халіп з сынам затрымалі ў аэрапорце

35
Ірыну Халіп з сынам затрымалі ў аэрапорце

Журналістка ляцела ў Варшаву да мужа Андрэя Саннікава.

Жонку лідара грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», кандыдата ў прэзідэнты на выбарах 2010 года Андрэя Саннікава затрымалі сёння ў аэрапорце «Менск- 2». Служба бяспекі аэрапорта не прапусціла яе на пасадку, забраўшы дакументы. Супрацоўнікі службы бяспекі заявілі Ірыне Халіп, што выезд з краіны неабходна ўзгадніць з Камітэтам дзяржбяспекі, паколькі яна знаходзіцца ў абмежавальных спісах гэтага ведамства.

Паўгадзіны Ірына Халіп з сынам чакала, пакуль яе выезд з краіны ўзгодняць з КДБ. Затым яе ўсё ж прапусцілі на пасадку.

«Служба бяспекі аэрапорта пацвердзіла, што я па-ранейшаму знаходжуся ў спісах КДБ, і кожны раз яны вымушаныя мяне затрымліваць і тэлефанаваць у камітэт за тым, каб даведацца як дзейнічаць. КДБ гуляе ў сваю незразумелую гульню. Мне не даюць ніякіх тлумачэнняў, чаму я знаходжуся ў нейкіх спісах. Гэбэшнікі паводзяць сябе так, як быццам ім належыць уся краіна», сказала Ірына Халіп сайту charter97.org.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках