24 красавiка 2024, Серада, 0:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Алясцы вылавілі акуня, які перажыў Напалеона і Пушкіна

51

Пажылога акуня, які перажыў Барадзіно, адмену прыгоннага права і дзве сусветныя вайны, злавілі на Алясцы.

Узрост рыбы - каля 200 гадоў. Даўжыня найстарэйшага акуня планеты - больш за метр, а вага - 17,5 кілаграмаў, піша ukrnews24.net.

Працягнуць спакойнае жыццё ў безданях Ціхага акіяна акуню не даў амерыканскі рыбак Генры Лібман. Ён спецыяльна прыехаў на Аляску з Сіэтла дзеля таго, каб парыбачыць. З глыбіні каля 174 метраў ён вывудзіў вялізнага акуня, які аказаўся не толькі гігантам, але і доўгажыхаром.

Ён адразу ж пераплюнуў свайго папярэдніка - акуня даўжынёй 83 сантыметры. У дэпартаменце рыбалоўства і палявання Аляскі распавялі, што таму акуню было каля 175 гадоў. Да сённяшняга дня ён лічыўся самай вялікай і старой рыбай, злоўленай ў Ціхім акіяне. Цяперашняму ўлову даюць каля 200 гадоў. Навукоўцы кажуць, што ён мог з'явіцца з ікрынкі яшчэ ў 1812 годзе.

Дакладны ўзрост дапамогуць устанавіць вушныя косткі рыбы. Як паведамляе «Discovery», часткі акуня, злоўленага Лібманам, ужо адправілі ў лабараторыю горада Джуна. Тут гады, пражытыя рыбай, палічаць па кольцах на яе вушных костках. Яны адкладаюцца на іх, як гадавыя кольцы на зрэзе ствалоў дрэў.

Радасці самага Лібман няма мяжы. Улоў не толькі ўсцешыў яго рыбацкае самалюбства, але і свеціць запісам у Кнізе рэкордаў Гінеса.

Напісаць каментар 51

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках