19 красавiка 2024, Пятніца, 7:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былому палітвязню Малчанаву падоўжылі прэвентыўны нагляд

Былому палітвязню Малчанаву падоўжылі прэвентыўны нагляд

Аляксандр Малчанаў перакананы, што такім чынам яму помсціць КДБ.

Суд горада Барысава падоўжыў на паўгода прэвентыўны нагляд над былым палітвязнем Аляксандрам Малчанавым.

«Судзіў мяне той жа самы суддзя Болатаў, які паўгода таму даў мне 6 месяцаў нагляду», - заўважае Малчанаў у інтэрв'ю «Радыё Свабода».

«Падстаў для такога рашэння няма: у мяне былі добрыя характарыстыкі з месца працы, мяне нармальна характарызавалі прадстаўнікі крымінальнай інспекцыі. Але, груба парушаючы закон, мне падоўжылі нагляд», - кажа Малчанаў.

Адказваючы на пытанне, каму выгадна такое рашэнне суда, Малчанаў заявіў: «Я думаю, што КДБ паўплываў на іншыя структуры. Я для мясцовых КДБшнікаў - белая варона. І ім будзе зручна, калі я буду пад кантролем».

9 студзеня суд у Барысаве прызнаў былога палітвязня Аляксандра Малчанава парушальнікам прэвентыўнага нагляду. Малчанава аштрафавалі на 780 тысяч рублёў.

Нагадаем, Аляксандра Малчанава затрымалі па крымінальнай справе за Плошчу ў Барысаве 6 студзеня 2011 года. Яму былі прад'яўленыя два абвінавачванні па справе аб масавых беспарадках: ва ўдзеле ў іх, а таксама ў абразе падчас акцыі дзяржаўных сімвалаў.

2 сакавіка 2011 года Малчанаў быў асуджаны ў Фрунзенскім судзе Менска на 3 гады зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Адбываў пакаранне ў калоніі №15 Магілёва, адкуль быў вызвалены 14 верасня 2011 года на падставе памілавання Лукашэнкі ў ліку іншых палітычных зняволеных.

Неўзабаве супраць Аляксандра была заведзеная другая крымінальная справа. У лістападзе 2011 года ён быў арыштаваны другі раз у Барысаве і змешчаны пад варту ў ІЧУ. На гэты раз апазіцыянера абвінавацілі ў крадзяжы металалому. Аляксандр не мог уладкавацца на працу, так як яго нікуды не бралі пасля палітычнага суда, і ён зарабляў на жыццё сабе і бацькам-пенсіянерам зборам металалому. 9 красавіка 2012 года асуджаны на 1 год 6 месяцаў калоніі ўзмоцненага рэжыму. На волю ён выйшаў летам 2013 года.

Фота: БелаПАН

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках