19 красавiка 2024, Пятніца, 4:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску адкрылі парк Уга Чавеса

157
У Менску адкрылі парк Уга Чавеса

Парк размешчаны ў Фрунзенскім раёне сталіцы.

Менскі гарадскі Савет «дэпутатаў» прыняў пастанову аб прысваенні найменняў шэрагу складовых частак горада. Адпаведная пастанова №386 ад 23 снежня 2013 апублікаваная сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Парку ў межах вуліц Каменнагорскай, Лідскай, Калеснікава, Казіміраўскай наважана прысвоіць назву «Парк імя Уга Чавеса».

Акрамя таго, у мікрараёне Магістр замест праектаванай вуліцы №1 з'явіцца вуліца Агінскага, праектаванай вуліцы №2 ад праектаванай вуліцы №1 да вуліцы Кірылы Тураўскага - вуліца Іллі Капіевіча. Праектаваная вуліца №3 будзе называцца вуліцай Акадэміка Высоцкага. У гэтым жа мікрараёне праезд ад праспекта Незалежнасці да праезду перад лесапаркавай зонай стане праездам Універсітэцкі. Праезд №3 будзе называцца «вуліца Навуковая».

У мікрараёне Сокал праектаваная вуліца №13 будзе называцца вуліцай Антоненка, праектаваныя вуліцы №15 і №16 аб'ядналі ў вуліцу Дакутовіч, праектаваная вуліца №17 стане вуліцай Шаціла, праектаваная вуліца №7 у межах вуліц Малы Трасцянец і Зарэчная - вуліцай Дукорскай.

Раней улады выступалі з ініцыятывай назваць імем былога прэзідэнта Венесуэлы адну з вуліц сталіцы. Пра гэта, у прыватнасці, заяўляў Мікалай Ладуцька. Старшыня Мінгарвыканкама мяркуе, што імя венесуэльскага правадыра магла б насіць адна з вуліц мікрараёна Каменная Горка. Як ён адзначыў, «высокі госць падчас аднаго з візітаў у Беларусь наведваў дом-новабудоўлю №31 па вуліцы Казіміраўская»

Напісаць каментар 157

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках