29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чэшскай дысыдэнтцы Пятрушке Шустравай адмовілі ў беларускай візе

Чэшскай дысыдэнтцы Пятрушке Шустравай адмовілі ў беларускай візе

Знакамітай чэшскай дысыдэнтцы не далі візу ў амбасадзе Беларусі.

Былую чэшскую дысыдэнтку Пятрушку Шустраву запрасілі ў Менск на вечар памяці былога прэзідэнта Чэхіі Вацлава Гавела. Аднак у амбасадзе Беларусі ў Празе ёй адмовілі ў візе, паставіўшы штамп у пашпарце.

Пра гэта паведаміў «Радыё Свабода» адзін з арганізатараў заўтрашняга вечара памяці Вацлава Гавела Алесь Лагвінец.

Пятрушка Шустрава - знакамітая чэшская дысыдэнтка, журналістка, перакладчыца. Калі ёй быў 21 год, яе абвінавацілі ў здрадзе ЧССР за распаўсюд улётак супраць савецкай акупацыі, прысуд - 2 гады пазбаўлення волі.

Яна з'яўляецца старшынёй назіральнай рады арганізацыі «Грамадзянская Беларусь», якая дзейнічае ў Чэхіі. Пятрушка Шустрава ўзначаліла назіральную раду пасля смерці Вацлава Гавела.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках