26 красавiка 2024, Пятніца, 0:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывісту БХД вынеслі папярэджанне

2
Актывісту БХД вынеслі папярэджанне

Пінскаму каардынатару БХД вынеслі папярэджанне за «дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі».

Пінскаму каардынатару аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Сяргею Сухаверхаму пракуратура вынесла афіцыйнае папярэджанне за «дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі», паведамляе прэс-служба БХД.

Характэрна, што тэлефонны званок і просьба з'явіцца ў пракуратуру адбыліся праз дзве гадзіны пасля таго, як Сухаверхі падаў у органы выканаўчай улады дакументы аб рэгістрацыі сваёй ініцыятыўнай групы па вылучэнні кандыдатам у дэпутаты. Тэлефанавала і выносіла папярэджанне намеснік пінскага міжраённага пракурора Людміла Супрун.

У той жа дзень маці Сухаверхага выклікалі па месцы працы ў Малатковіцкую школу- інтэрнат, дзе яе ўжо чакаў першы намеснік старшыні Пінскага райвыканкама Іосіф Палхоўскі. Ён запатрабаваў, каб маці паспрыяла таму, каб Сухаверхі забраў назад заяву аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках