25 красавiка 2024, Чацвер, 20:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мясніковіч ляціць у Кітай

20
Мясніковіч ляціць у Кітай

Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч 19-24 студзеня наведае з афіцыйным візітам Кітай.

Пра гэта паведамляе прэс-служба беларускага ўрада.

Паводле паведамлення, Мясніковіч правядзе афіцыйныя перамовы з прэм'ерам Дзяржсавета Кітайскай Народнай Рэспублікі (КНР) Лі Кэцянам, па выніках якіх плануецца падпісанне шэрагу двухбаковых дакументаў. Таксама запланаваныя сустрэчы кіраўніка беларускага ўрада са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам, сакратаром парткама правінцыі Хэйлунцзян Ван Сянькуем, а таксама дзелавымі коламі гэтай правінцыі і Харбіна.

Мясніковіч сустрэнецца і з кіраўніцтвам шэрагу кітайскіх карпарацый, у ліку якіх «Сінамач», «БіЮСіСі», «КУЭК», «Кітайская інвестыцыйная карпарацыя», «Сіцік Канстракшн», «Джылі» і інш. Акрамя таго, Міхаіл Мясніковіч пабывае ў карпарацыях «ЗТІ», «Хуавэй», наведае сумесныя прадпрыемствы, размешчаныя на тэрыторыі Харбіна.

Па выніках візіту бакі маюць намер падпісаць шэраг міжнародных дакументаў.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках