28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віцебскага праваабаронцу пагражаюць дэпартаваць у Расею

8
Віцебскага праваабаронцу пагражаюць дэпартаваць у Расею

Віцебскаму праваабаронцу-вайсковаму пенсіянеру пагражаюць дэпартацыяй ў Расею і патрабуюць справаздачы аб даходах.

Аддзел грамадзянства і міграцыі Кастрычніцкага РАУС Віцебска патрабуе ад праваабаронцы Пятра Іванова (на фота) да 20 студзеня даць справаздачу аб сродках, за кошт якіх ён жыве.

У адваротным выпадку яго абяцаюць дэпартаваць у Расею, паведамляе ПЦ «Вясна».

Іваноў нарадзіўся ў Беларусі, аднак працаваў у Расеі і атрымаў там грамадзянства. Як адзначаецца, праваабаронца быў кадравым ваенным і яго пастаянны прыбытак - гэта пенсія. Іваноў неаднаразова падкрэсліваў гэты факт падчас судовых працэсаў, акрамя таго, сваё пенсійнае забеспячэнне ён можа пацвердзіць дакументамі.

Праваабаронца заявіў, што праваахоўныя органы звярнулі на яго ўвагу пасля таго, як у 2012 годзе ён быў затрыманы падчас распаўсюджвання ўлётак у падтрымку апазіцыйнага актывіста Сяргея Каваленкі і асуджаны за «нецэнзурную лаянку». Годам пазней яго асудзілі за «ілжэсведчанне на міліцыянтаў, якія, парушаючы правілы дарожнага руху, затрымлівалі дваіх віцебскіх моладзевых актывістаў Аляксея Кішчука і Станіслава Лаўронава».

«Ужо паўгода, як мне пагражаюць дэпартацыяй, варта толькі выказаць нейкі пратэст, - заявіў Іваноў. - Тэрмін майго віду на жыхарства заканчваецца ў кастрычніку 2014 года, зараз міліцыя спрабуе знайсці прычыны, каб не працягнуць гэты тэрмін, а то і дэпартаваць мяне раней часу. Праўда, я не магу сабе ўявіць, як гэта будзе адбывацца, у нас жа з Расеяй адкрытая мяжа. У Віцебску жывуць мае жонка, дзеці, тут у нас кватэра. Дык няўжо мяне вывязуць пад Смаленск і дзесьці там у лесе кінуць?»

Іваноў працягвае займацца праваабарончай дзейнасцю, нягледзячы на магчымасць быць дэпартаваным. Ён кансультуе віцебскага лекара Ігара Пастнова, які спрабуе абскардзіць судовае рашэнне аб прымусовай шпіталізацыі ў псіхіятрычную бальніцу, а таксама адстойвае інтарэсы 60-гадовага жыхара Віцебскага раёна Леаніда Здростава, які жыве ў кватэры без ацяплення.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках