25 красавiка 2024, Чацвер, 10:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мечыслаў Грыб: «Дэпутаты» ўжо прызначаныя

52
Мечыслаў Грыб: «Дэпутаты» ўжо прызначаныя

У мясцовых саветах будуць выключна стаўленікі рэжыму.

Такое меркаванне ў інтэрв'ю сайту charter97.org выказаў старшыня Вярхоўнага Савета 12-га склікання, генерал-лейтэнант міліцыі Мечыслаў Грыб.

«На мой погляд, у Беларусі мала што змянілася ў мясцовай уладзе з савецкіх часоў. Гэта значыць, што калі ў савецкія часы мясцовыя саветы практычна не мелі рэальнай улады, то не маюць яе і цяпер. Людзі, як і раней, не імкнуцца быць «дэпутатамі» мясцовых саветаў, яны ў гэтым ніяк не зацікаўленыя», - адзначыў палітык.

Юрыст дадаў, што ўладу абсалютна не цікавіць, як пройдуць «выбары».

«Яна ўжо ведае, што «дэпутатамі» мясцовых будуць прызначаныя тыя, на каго яна пакажа. Тым больш, што на сённяшні дзень адмянілі парог яўкі выбаршчыкаў, а байкот забаронены, яўка выбаршчыкаў не мае ніякага значэння. Прыйдзе на ўчастак 10 чалавек, 20 ці 1000, усё роўна. «Выбары» будуць лічыцца адбыўшыміся. Да таго ж мне здаецца на большасці акругаў выбары будуць безальтэрнатыўнымі», - лічыць Мечыслаў Грыб.

Нагадаем, у сакавіку гэтага года ў Беларусі пройдуць «выбары» ў мясцовыя саветы. Некаторыя з прадстаўнікоў дэмакратычнай апазіцыі заявілі пра свой удзел у выбарчай кампаніі, аргументуючы гэта тым, што «выбары» - гэта шанец правесці кампанію па зборы подпісаў, агітацыю і сустрэчы з людзьмі.

Напісаць каментар 52

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках