29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Купалаўцы запрашаюць на прэм'еру «Пана Тадэвуша»

2
Купалаўцы запрашаюць на прэм'еру «Пана Тадэвуша»

Сцэнічную версію паэмы Адама Міцкевіча ўпершыню ставяць на галоўнай драматычнай сцэне краіны.

Знакаміты твор увасобіў на сцэне рэжысёр Мікалай Пінігін. Разам з ім над пастаноўкай працавалі мастак-пастаноўшчык Зіновій Марголін, мастак па касцюмах Алена Ігруша і кампазітар Андрэй Зубрыч. З польскай на беларускую мову паэму пераклаў Іосіф Семяжон. Інсцэніроўку зрабіў Сяргей Кавалёў, піша БелТА.

Дзеянні ў шляхецкай гісторыі адбываюцца на працягу пяці дзён 1811 года і аднаго дня 1812-га. Падзеі разгортваюцца на берагах Нёмана напярэдадні прыходу Напалеона на нашы землі.

У афармленні спектакля будуць выкарыстоўваць гравюру Напалеона Орды і відэапраекцыі - на экране пакажуць урыўкі з фільма «Пан Тадэвуш» Анджэя Вайды (1999) і нямой карціны, знятай Рычардам Ардынскім (1928).

У пастаноўцы занятая большая частка трупы - толькі каля 30 роляў адведзена мужчынскаму складу.

«Гэта наш першы вялікі праект пасля рэканструкцыі. У Беларусі ніхто раней не ставіў «Пана Тадэвуша». Даўно хацеў заняцца гэтым матэрыялам. Для мяне гэта, перш за ўсё, асветніцкая праца. Лічу, што трэба вяртаць гледача да нашай гісторыі, тлумачыць, чаму Міцкевіч называе сваю краіну Літвой», - разважае Мікалай Пінігін.

Прэм'ерныя паказы ў Купалаўскім таксама адбудуцца 16 і 17 студзеня.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках