25 красавiка 2024, Чацвер, 23:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«БелСелу» не падоўжылі ліцэнзію

40
«БелСелу» не падоўжылі ліцэнзію

Аператару «БелСел» адмоўлена ў падаўжэнні ліцэнзіі на ажыццяўленне дзейнасці ў галіне сувязі.

Пра гэта паведамляе сайт Міністэрства сувязі і інфарматызацыі.

«Міністэрства сувязі і інфарматызацыі інфармуе аб прынятым ў адпаведнасці з заканадаўствам рашэнні адмовіць Таварыству з абмежаванай адказнасцю сумеснаму прадпрыемству «БелСел» у падаўжэнні тэрміну дзеяння ліцэнзіі на ажыццяўленне дзейнасці ў галіне сувязі (пастанова пасяджэння калегіі ад 04.01.2014 г. №1). Дадзенае рашэнне прынята з улікам наяўных парушэнняў ліцэнзіятам ліцэнзійных патрабаванняў і ўмоў ажыццяўлення дзейнасці ў галіне сувязі ў частцы не забеспячэння аператарам электрасувязі выканання названых у ліцэнзіі патрабаванняў па зоне абслугоўвання сеткі сотавай рухомай электрасувязі стандарту IMT-MC-450: не забяспечанае пакрыццё тэрыторыі, на якой пражывае 90% насельніцтва Рэспублікі Беларусь, і асобных участкаў аўтадарог, названых у ліцэнзіі. Ліцэнзія на ажыццяўленне дзейнасці ў галіне сувязі, выдадзеная раней ТАА СП «БелСел», сапраўдная да 23 студзеня 2014 года», - гаворыцца ў паведамленні ведамства.

ТАА СП « БелСел» - першы мабільны аператар Беларусі. Нагадаем, што з 16 траўня мінулага года кампанія спыніла працу ў шэрагу беларускіх гарадоў.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках