24 красавiка 2024, Серада, 22:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новы фетыш

111
Новы фетыш

Улады абяцаюць беларусам зарплату ў 1000$.

Хоць шмат хто ў краіне не атрымліваюць і гэтага, для дзяржавы 500 даляраў сярэдняй зарплаты - гэта ўжо пройдзены этап. Для дэманстрацыі насельніцтву бязмернага «клопату» з боку ўлады патрэбны новы фэтыш. Прыклад у гэтым плане падала сталіца. Да канца 2015 года - года прэзідэнцкіх выбараў - сярэдні заробак у Менску плануецца давесці да ўзроўню, эквівалентнага 1000 даляраў, пішуць «Белорусские новости».

Паміж Менгарвыканкамам, Менскім гарадскім аб'яднаннем прафсаюзаў і Рэспубліканскай асацыцыяй прадпрыемстваў прамысловасці 13 студзеня заключана пагадненне на перыяд з 2014 па 2016 год, згодна з якім да канца 2015-га работнікам плануюць забяспечыць заробак у тысячу даляраў у эквіваленце.

Мінімальная ж зарплата, па планах, складзе не менш за 250 даляраў, паведамляе агенцтва «Менск-Навіны». У лістападзе 2013 года сярэдняя зарплата ў Менску склала 722 даляра ў эквіваленце. Як адзначала ў пачатку снежня намеснік старшыні Менгарвыканкама Жанна Бірыч, на 2014 год запланаванае павелічэнне сярэдняй зарплаты да 780 даляраў. Для выканання гэтых планаў сталіца мае намер у новым годзе забяспечыць рост валавога рэгіянальнага прадукту на ўзроўні 3,7%, а таксама павялічыць экспарт тавараў і паслуг на 15%.

Менск, безумоўна, самая грашовая геаграфічная кропка краіны. Але ж відавочна, што беларуская эканоміка ў цэлым зараз не ў тым становішчы, каб лічыць падобныя планы рэальнымі.

Каб цуд у выглядзе зарплаты ў тысячу даляраў здарыўся, ВУП у Беларусі павінен не проста вырасці, а ўскінуцца ўгору. Але перадумоў гэтаму пакуль не відаць.

«Калі тэмпы росту заробкаў, назіраныя ў 2013 годзе, захаваюцца і ў 2014-м, то «эканоміка ляжа і не паднімецца», - лічыць намеснік старшыні Беларускай навукова-прамысловай асацыяцыі Георгій Грыц.

У мінулым годзе дзяржава павялічвала зарплаты, каб вярнуць іх на дакрызісны ўзровень, але калі і ў гэтым годзе рост заробкаў будзе апярэджваць рост прадукцыйнасці працы, гэта значыць калі павышаную зарплату зноў «намалююць», наступствы будуць «не проста цяжкімі, а смяротнымі», падкрэсліў эксперт.

На думку Георгія Грыца, падобныя смелыя прагнозы сведчаць пра «не вельмі высокі ўзровень прафесіяналізму чыноўнікаў».

Напісаць каментар 111

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках