29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка даручыў правесці «раптоўную» праверку арміі

45
Лукашэнка даручыў правесці «раптоўную» праверку арміі

Кіраўнік запатрабаваў сур'ёзна паставіцца да яе правядзення і не займацца «паказухай».

У Беларусі будзе праведзеная «раптоўная» праверка Узброеных сіл. Такую задачу паставіў Лукашэнка 16 студзеня, прымаючы з дакладам дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Аляксандра Мяжуева, паведамляе «Інтэрфакс».

«Мы ні ад каго не хавалі, што нам у нейкі час давядзецца сур'ёзна праверыць нашы Узброеныя сілы. Нават нягледзячы на тое, што (трэба аддаць належнае і я ўжо пра гэта казаў) за мінулы год Узброеныя сілы былі на добрым узроўні і нямала зроблена міністрам. Але тым не менш недатыкальных у краіне няма. Мы павінны, асабліва людзей у пагонах, правяраць на прадмет гатоўнасці дзейнічаць у любой сітуацыі ў любы час», - сказаў Лукашэнка.

Кіраўнік нагадаў, што даручаў прапрацаваць прапановы па раптоўнай праверцы Узброеных сіл і асобных частак.

«Гэта не павінна быць фармальным, гэта павінна быць вельмі сур'ёзна. Мы не для паказухі гэта робім, ды і грошай у нас няма, каб займацца паказухай, - адзначыў ён. - Таму зыходзячы з гэтых крытэраў, я хацеў бы пачуць, як і што мы будзем рабіць. Натуральна, гэтая размова павінна быць закрытай, таму што гэта раптоўная праверка і ніхто ва Узброеных сілах пра гэта ведаць не павінен. Усе матэрыялы і рашэнні, якія будуць прынятыя сёння і надалей да праверкі, павінны насіць абсалютна закрыты характар».

Мяжуеў далажыў Лукашэнку аб плане раптоўнай праверкі Узброеных сіл, падрыхтаваным у адпаведнасці з раней дадзенымі даручэннямі.

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках