25 красавiка 2024, Чацвер, 18:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ААЦ даручылі ўзяць пад кантроль міжнародны інтэрнэт-трафік

27
ААЦ даручылі ўзяць пад кантроль міжнародны інтэрнэт-трафік

Беларусь хоча зарабляць на транзіце трафіку і для гэтага змагацца з шэрым патокам.

Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў з начальнікам Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры прэзідэнце Сяргеем Шпегуном перспектывы платнага пропуску міжнароднага трафіку.

«За гэта мы атрымліваем пэўныя грошы, і грошы нядрэнныя, - адзначыў дыктатар. - Але спецыялісты ўсё часцей падкрэсліваюць, што мы нямала губляем праз «шэры» трафік».

На нарадзе таксама была закранутая тэма электроннага міжведамаснага абарачэння дакументаў, над стварэннем якога працуе Нацыянальны цэнтр электронных паслуг.

Сяргей Шпягун растлумачыў, што розныя суб'екты гаспадарання, галіны і міністэрствы самастойна займаліся інфарматызацыяй. Але ў сувязі з дарагоўляй тэлекамунікацыйнага абсталявання і яго абслугоўвання выдаткі былі значнымі. «Дзяржава, засяродзіўшы і стварыўшы агульную платформу, эканоміць на закупках абсталявання і абслугоўванні», - патлумачыў спецыяліст прычыну цяжкасцяў.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках