20 красавiка 2024, Субота, 14:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь, Расея і Казахстан - рэкардсмэны ў гандлёвых абмежаваннях

27
Беларусь, Расея і Казахстан - рэкардсмэны ў гандлёвых абмежаваннях

На краіны МС прыпадае траціна гандлёвых абмежаванняў, уведзеных у 2013 годзе.

Краінай з самай пратэкцыянісцкай палітыкай у свеце стала Расея. Яе ўлады ўвялі летась не менш за 78 гандлёвых абмежаванняў. Агулам на гэты момант з боку Расеі дзейнічае 331 пратэкцыянісцкая мера. Беларусь займае другое месца ў свеце з 162 гандлёвымі абмежаваннямі ў дачыненні да іншых краін ды іх кампаній. Такія звесткі падаюцца ў даследаванні Global Trade Alert - незалежнай службы маніторынгу міжнароднага гандлю. Яго вынікі апублікавала агенцтва Reuters (пераклад - charter97.org).

Большая частка гандлёвых абмежаванняў звязана са стварэннем Мытнага саюза. Беларусь, Расея і Казахстан адказныя за 33% сусветнага гандлёвага пратэкцыянізму ў 2013 годзе, адзначаюць даследнікі.

«Мытны саюз плануе ў 15 разоў больш абмежаванняў, чым іх увёў Кітай, пры гэтым насельніцтва краін МС у 8 разоў меншае, - заявіў каардынатар Global Trade Alert, прафэсар швайцарскага інстытута міжнароднай эканомікі Сайман Эвэнэт. - Расейская палітыка рэструктурызацыі эканомікі - гэта нішто іншае, як магутная сумесь нястрымнага субсідавання і агрэсіўнага пратэкцыянізму».

Уступіўшы ў Сусветную гандлёвую арганізацыю, Расея абавязалася зняць абмежаванні і не ўводзіць пратэкцыянісцкіх захадаў, але крытэры, паводле якіх яны прымаюцца, былі складзеныя яшчэ 20 гадоў таму і не асягаюць шмат якія новыя формы. Global Trade Alert ацэньвае эканамічную палітыку краін, выкарыстоўваючы іншыя методыкі, якія прадугледжваюць большы абсяг.

Усплёск пратэкцыянізму адбыўся ва ўсім свеце ў 2012 годзе, гаворыцца ў дакладзе. Звесткі 2013 года паказваюць, што тэндэнцыя, якая можа запаволіць міжнародны эканамічны рост, бліжэйшымі некалькімі гадамі, пэўна, працягнецца.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках