17 красавiка 2024, Серада, 2:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік справамі Лукашэнкі запускае новы лахатрон

103
Кіраўнік справамі Лукашэнкі запускае новы лахатрон

У Беларусі будуць запушчаны латарэя «Залаты ключ» і імгненная электронная латарэя «Мегалато».

Пра гэта гаворыцца ў пастанове Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі ад 10 снежня 2013 года №10.

Нагадаем, Кіраўніцтва справамі дыктатара з'яўляецца заснавальнікам РУП «Беларускія латарэі» (латарэі «Ваша лато» і «Пяцёрачка»). Указам Лукашэнкі ад 6 ліпеня 2008 года №429 Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Беларускія латарэі» было перададзена ў падпарадкаванне Кіраўніцтву справамі дыктатара.

Яшчэ адной латарэяй «КЕНА» валодае рэспубліканскае дзяржаўна-грамадскае аб'яднанне «Прэзідэнцкі спартовы клуб», якое ўзначальвае сярэдні сын беларускага дыктатара Дзмітрый Лукашэнка; прыватнае ўнітарнае прадпрыемства «СЕН-КО», уласнікам якога з'яўляецца не ўязны ў ЕЗ «гаманец» рэжыму Уладзімір Пефціеў і сумеснае беларуска-ангельскае таварыства з абмежаванай адказнасцю «Дзелавая сетка», у заснавальніках якога значыцца кампанія «Белтэхэкспарт» - галоўны прадавец беларускай зброі.

Напісаць каментар 103

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках