26 красавiка 2024, Пятніца, 1:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Магілёве забаранілі пікет супраць новых падаткаў

17
У Магілёве забаранілі пікет супраць новых падаткаў

Прычына адмовы - камунальнікі адмовіліся прыбіраць тэрыторыю.

У афіцыйным адказе, які атрымаў адзін з заяўнікаў пікету, старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі Уладзімір Шанцаў ад МГКУ дарожна-маставога прадпрыемства, гаворыцца, што на прадпрыемстве недахоп прыбіральшчыкаў тэрыторыі, а дзень меркаванага мерапрыемства прыпадае на выходны, паведамляе ПЦ «Вясна».

У сувязі з гэтым Магілёўскі гарвыканкам прыняў рашэнне адмовіць магілёўскім дэмакратам у пікеце. Сітуацыю каментуе старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі БНФ «Адраджэнне» Зміцер Салаўёў:

«Спачатку камунальнікі з намі заключылі дамову на ўборку тэрыторыі, аднак потым яны разарвалі гэту дамову ў аднабаковым парадку. Лічу, што ва ўсім гэтым ёсць палітычны падтэкст, і мясцовыя ўлады не хочуць даваць дазвол на правядзенне масавых мерапрыемстваў нават на ўскраіне горада, у адзіным дазволеным месцы ў горадзе. Відавочна, што тэма ўвядзення новых падаткаў закранае большасць беларусаў і актуальная для іх, таму грамадзяне маглі прыйсці падтрымаць пікет нават на край горада».

Нагадаем, што ініцыятарамі пікету супраць ўвядзення новых падаткаў выступілі старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі БНФ «Адраджэнне» Зміцер Салаўёў, старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі АГП Уладзімір Шанцаў і намеснік старшыні Свабоднага прафсаюза Беларускага Юрый Новікаў. Мерапрыемства яны планавалі правесці 25 студзеня на пляцоўцы стадыёна «Хімік» на ўскраіне горада.

Адзначым, што з 1 студзеня 2014 года дзейнічае новы падатак на ўласнікаў аўтамабіляў. Кіраўніцтва краіны неаднаразова выказвалася за тое, каб быў уведзены падатак і на дармаедаў.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках