28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ганна Шапуцька: Аргументы прыхільнікаў удзелу ў «выбарах» смешныя

26
Ганна Шапуцька: Аргументы прыхільнікаў удзелу ў «выбарах» смешныя

З кожным разам гульня ў «выбары» ператвараецца ў ганьбу для яе ўдзельнікаў ад апазіцыі.

Пра гэта ў інтэрв'ю сайту charter97.org заявіла грамадская актывістка, каардынатар ініцыятывы «За ўратаванне Курапатаў» Ганна Шапуцька.

«Выбараў у нас няма. Гэта было неаднаразова пацверджана міжнароднымі назіральнікамі і назіральнікамі з Беларусі. Пасля апошніх «выбараў» нічога не змянілася, і ніякіх станоўчых зменаў у выбарчае заканадаўства мы не бачылі. Таму з кожным годам, з кожным разам гэтая гульня ў «выбары» ператвараецца ў здзек і ганьбу для апазіцыі», - перакананая яна

Пры гэтым актывістка вылучыла некалькі прычын удзелу некаторых прадстаўнікоў апазіцыі ў «выбарах».

«Не беручы ўдзел у іх і не запрашаючы назіральнікаў з іншых краін, яны не змогуць быць запрошанымі і назіраць за выбарамі ў іншых краінах. Акрамя ўсяго іншага, Лукашэнка можа яшчэ больш закруціць гайкі за неўдзелу. Гэта значыць зарэгістраваныя арганізацыі з прычыны няўдзелу могуць яе пазбавіцца», - адзначыла Ганна Шапуцька.

Актывістка таксама не падзяляе думкі пра тое, што ўдзел у выбарчай кампаніі - гэта шанец сустрэцца з выбаршчыкамі і правесці агітацыю.

«Мне крыху смешна, калі я чую гэты аргумент. Я лічу, што калі людзі называюць сябе сябрамі партый, то павінны размаўляць з людзьмі ўвесь час, незалежна ад таго, ёсць «выбары» ці не. Таму гэта проста самападман, пыл у вочы іншым і не апраўдвае іх удзел ні ў якім разе. Замест таго, каб гуляць у «выбары», лепш бы нашы апазіцыйныя лідары, партыі і арганізацыі аб'ядналіся пад тым, каб змагацца за змяненне выбарчага заканадаўства. Але, на вялікі жаль, гэтага няма», - падкрэсліла яна.

Акрамя гэтага, Ганна Шапуцька мяркуе, што ўвогуле нельга ўдзельнічаць у «выбарах», нават калі чалавек хоча зняць сваю кандыдатуру ў апошні момант.

«Я лічу, што ўвогуле нельга ўдзельнічаць у «выбарах», таму што такім чынам ты легітымізуеш гэтую ўладу і проста ёй дапамагаеш. Таму не трэба рабіць ніякіх крокаў насустрач рэжыму Лукашэнкі і трэба проста ігнараваць гэтыя «выбары». Але рабіць гэта трэба ўсім разам», - падагульніла яна.

Нагадаем, пачынаючы з 1995 года ні адны «выбары» і ні адзін «рэферэндум», якія праводзяцца ў Беларусі, не былі прызнаныя міжнароднымі арганізацыямі.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках