19 красавiка 2024, Пятніца, 13:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Статкевіч: Ніякага прашэння пісаць не буду

56
Мікалай Статкевіч: Ніякага прашэння пісаць не буду

Са слоў жонкі палітвязня, ён ні ў якім разе не стане пісаць прашэнне аб памілаванні.

22 студзеня Марына Адамовіч, жонка былога кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча, атрымала ад мужа ліст, у якім той фактычна адказаў на пытанне, ці пагадзіўся б ён напісаць прашэнне аб памілаванні, каб выйсці на волю. Марына Адамовіч зачытала «Радыё Свабода» вытрымку з ліста, які быў адпраўлены 16 студзеня.

«Калегі з Сацыял-дэмакратычнай партыі Нямеччыны цяпер ва ўрадзе, і яны з дапамогай схаванай дыпламатыі цяпер будуць дамагацца майго вызвалення, як Хадаркоўскага. Але я супраць тайнай дыпламатыі там, дзе патрэбныя іншыя сродкі. І я не Хадаркоўскі, я кандыдат у прэзідэнты, а той бізнэсовец. Таму ніякага прашэння я пісаць не буду. Бо заклікаў людзей на Плошчу, дзясяткі тысяч прыйшлі, нягледзячы на страх. І здраджваць такой колькасці людзей я не змагу», - гаварылася ў лісце.

Са слоў Марыны Адамовіч, выказванне Лукашэнкі ў бок Мікалая Статкевіча, што той нібыта «палітычны труп», з'яўляецца довадам таго, што правадыр сапраўды ўважае Мікалая Статкевіча сваім палітычным апанентам. «Інакш яго б не трымалі ў турме», - мяркуе Марына Адамовіч.

Мікалай Статкевіч асуджаны на 6 гадоў пазбаўлення волі нібыта за арганізацыю беспарадкаў 19 снежня 2010 года і адбывае пакаранне ў магілёўскай турме.

Напісаць каментар 56

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках