23 красавiка 2024, aўторак, 14:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лявон Вольскі: Яны хочуць, каб мы жылі ў вечным учора

7
Лявон Вольскі: Яны хочуць, каб мы жылі ў вечным учора

Беларускі музыка падтрымаў пратэстуючых украінцаў.

«Яны хочуць стабільнасці. Каб усё было, як учора. Заўсёды. Каб заўтра было, як учора. І паслязаўтра. Калі хтосьці парушае звыклы парадак рэчаў, гэта вораг. Ён хоча адабраць, забраць, парушыць. За гэта яго можна і варта забіць. За замах на выгоды. На малааплочваную працу. На сям'ю, якая пералаялася. На п'яную лазню раз у месяц з сябрамі.

На святое.

І справа нават не ў гэтай спробе замаху. А проста ўсе павінны жыць вось так. Так, як яны. У вечным учора. У цёплым смярдзючым сонным балоце... І не вылузвацца, таму што навошта?

Трымайцеся, Браты і Сёстры! Мужайцеся! Яны нас не перамогуць! Слава Украіне!» - напісаў музыка ў «Фэйсбуку».

Пратэсты ва Украіне працягваюцца ўжо больш за два месяцы. 22 студзеня адбыліся найбольш сур'ёзныя сутыкненні паміж прыхільнікамі апазіцыі і сілавікамі. На вуліцы Грушэўскага ў Кіеве пачалася чарговая жорсткая зачыстка дэманстрантаў. Спецназ і ўнутраныя войскі атакавалі барыкады, збудаваныя прысутнымі. Наступ суправаджаўся стрэламі. Сілавікі выйшлі за лінію згарэлых два дні таму аўтобусаў. Людзі спрабуюць уцячы, аднак міліцыянты іх даганялі і збівалі.

У выніку сутыкненняў, як мінімум, трое чалавек забітыя, некалькі сотняў атрымалі раненні. Дваіх дэманстрантаў, сярод якіх - беларус Міхаіл Жызнеўскі, застрэлілі сілавікі. Адзін з пратэстоўцаў зваліўся з каланады і памёр у рэанімацыі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках