25 красавiка 2024, Чацвер, 13:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Бабруйска: Якія «выбары»? Вы нас падманваеце

23
Жыхары Бабруйска: Якія «выбары»? Вы нас падманваеце

Бабруйчане не спяшаюцца на мясцовыя «выбары».

На ўдзел у іх было пададзена ўсяго 47 заяў аб рэгістрацыі ініцыятыўных груп. Колькі з іх прайшлі рэгістрацыю і хто гэтыя людзі, афіцыйная крыніца не паведамляе, піша сайт ПЦ «Вясна».

«На ўдзел у выбарах у гарсавет было зарэгістравана дзевяць ініцыятыўных груп бабруйскіх сябраў кампаніі «Гавары праўду», - кажа каардынатар Алена Мядзведзева. - Яшчэ 10 прайшлі рэгістрацыю ў абласны Савет. Адзначу, што такіх інфармацыйна ненасычаных выбараў як зараз, я ў Бабруйску не памятаю. Людзі абсалютна нічога не ведаюць. Мы прыходзім збіраць подпісы, а гараджане кажуць: «Якія выбары? Вы нас падманваеце!» і неахвотна падпісваюцца нават пасля таго, як мы дэманструем усе неабходныя дакументы, пашпарты. Бо тады яны ўжо пачынаюць казаць: «Навошта нам гэтыя дэпутаты, яны нічым не дапамагаюць».

Хутчэй за ўсё, да 10 лютага, пакуль ёсць магчымасць вылучэння ад працоўных калектываў і палітычных партый, колькасць жадаючых атрымаць дэпутацкі мандат узрасце. Усяго ў Бабруйску 107 выбарчых участкаў.

У Бабруйскім раёне будзе працаваць 20 выбарчых участкаў. На сённяшні дзень у раённай выбарчай камісіі зарэгістравана 68 ініцыятыўных груп з 68 пададзеных заяў. Як адзначыў старшыня камісіі Валерый Казлоў, «усе дакументы былі правільна аформленыя і пададзеныя своечасова».

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках