25 красавiка 2024, Чацвер, 20:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пратэстоўцы і сілавікі на Грушэўскага заключылі перамір'е

12
Пратэстоўцы і сілавікі на Грушэўскага заключылі перамір'е

Бакі дамовіліся аб перамір'і да 20.00.

У гэты час, па словах Віталя Клічко, ён зноў прыйдзе да іх і зробіць справаздачу пра вынікі перамоваў лідараў апазіцыі з прэзідэнтам Украіны Віктарам Януковічам.

Як перадае карэспандэнт агенцтва «Інтэрфакс-Украіна», у цяперашні час пратэстоўцы спынілі кідаць камяні ў бок праваахоўнікаў на вуліцы Грушэўскага.

Віталь Клічко падышоў да барыкады на рагу каля вуліцы Грушэўскага, 4 і заклікаў бакі спыніць супрацьстаянне на час перамоваў. «Да васьмі гадзін я вяртаюся да вас і раблю вам справаздачу аб перамовах», - заявіў ён.

Пратэстоўцы і сілавікі пагадзіліся на «гадзіну цішыні» і часовае перамір'е. Абодва бакі паабяцалі не прадпрымаць актыўных дзеянняў на перыяд перамоў: «Да 8 гадзін вечара ніякай атакі не будзе».

Пратэсты ва Украіне працягваюцца ўжо больш за два месяцы. 22 студзеня адбыліся найбольш сур'ёзныя сутыкненні паміж прыхільнікамі апазіцыі і сілавікамі. На вуліцы Грушэўскага ў Кіеве пачалася чарговая жорсткая зачыстка дэманстрантаў. Спецназ і ўнутраныя войскі атакавалі барыкады, збудаваныя прысутнымі. Наступ суправаджаўся стрэламі. Сілавікі выйшлі за лінію згарэлых два дні таму аўтобусаў. Людзі спрабуюць уцячы, аднак міліцыянты іх даганялі і збівалі.

У выніку сутыкненняў, як мінімум, трое чалавек забітыя, некалькі сотняў атрымалі раненні. Дваіх дэманстрантаў, сярод якіх - беларус Міхаіл Жызнеўскі, застрэлілі сілавікі. Адзін з пратэстоўцаў зваліўся з каланады і памёр у рэанімацыі.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках