20 красавiка 2024, Субота, 15:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рада БНР: Еўрамайдан дае надзею беларусам

2

Рада БНР выступіла з заявай з нагоды гібелі беларуса ў Кіеве.

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі выказала занепакоенасць у сувязі з гвалтоўнымі сутыкненнямі ў Кіеве, падчас якіх быў забіты беларус Міхаіл Жызнеўскі.

«Дзеянні ўладаў, якія прыводзяць да забойства ўдзельнікаў вулічных дэманстрацый, нічым не могуць быць апраўданыя. Выпадкі гібелі актывістаў «Еўрамайдана» павінны быць старанна і празрыста расследаваныя, а адказныя асобы павінны быць прыцягнутыя да адказнасці ў адпаведнасці з законам. Рада БНР выказвае сваю салідарнасць і падтрымку ўкраінскаму народу, які змагаецца за свабоду і дэмакратыю супраць дыктатуры, беззаконня і неаімперыялізму. Супраціў украінскага народа спробам устанаўлення аўтарытарнага рэжыму дае надзею на вызваленне ад дыктатуры ўсім народам нашага рэгіёну, і асабліва беларусам. За нашу і вашу свабоду!», - цытуе тэкст заявы «Наша Нiва».

Пратэсты супраць зрыву падпісання Пагаднення аб Асацыяцыі з ЕЗ ва Украіне працягваюцца ўжо больш за два месяцы. 22 студзеня адбыліся найбольш сур'ёзныя сутыкненні паміж прыхільнікамі апазіцыі і сілавікамі. На вуліцы Грушэўскага ў Кіеве пачалася чарговая жорсткая зачыстка дэманстрантаў. Спецназ і ўнутраныя войскі атакавалі барыкады, збудаваныя прысутнымі. Наступ суправаджаўся стрэламі. Сілавікі выйшлі за лінію згарэлых два дні таму аўтобусаў. Людзі спрабуюць уцячы, аднак міліцыянты іх даганялі і збівалі.

У выніку сутыкненняў, як мінімум, трое чалавек забітыя, некалькі сотняў атрымалі раненні. Дваіх дэманстрантаў, сярод якіх - беларус Міхаіл Жызнеўскі, застрэлілі сілавікі. Адзін з пратэстоўцаў зваліўся з каланады і памёр у рэанімацыі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках