23 красавiка 2024, aўторак, 15:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Збор дапамогі для сям'і Міхаіла Жызнеўскага

22
Збор дапамогі для сям'і Міхаіла Жызнеўскага

Арганізаваны збор сродкаў для сям'і забітага ў Кіеве беларуса.

Пра гэта сайту charter97.org паведаміў каардынатар моладзевай сеткі Прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Андрэй Стрыжак.

«На дадзены момант я магу сказаць, што наладжаны збор сродкаў у Варшаве, Менску, Вільні і Гомелі. Ён быў наладжаны ўчора, таму аператыўнай інфармацыі па колькасці сабраных сродкаў няма. Але людзі адгукаюцца, многія пішуць, даведваюцца, якім чынам можна сустрэцца і перадаць грошы. Наладжаны кантакт з людзьмі, якія займаюцца зборам сродкаў ва Украіне, і цяпер аказваецца дапамога сям'і па праезду ў Кіеў і арганізацыі ўсіх дакументаў, патрэбных для перавозу цела ў Беларусь», - сказаў ён.

Як перадаць грошы:

Гомель: Андрэй Стрыжак

+375 29 7341499

+375 44 5100511

Менск: Дар'я Каткоўская

+375 29 395 73 99

Таксама грошы можна перадаць на офісе партыі БНФ: Менск, вуліца Чарнышэўскага 3, +375172845012 - у гэтым выпадку неабходна ўдакладніць, што грошы вы перадаеце менавіта сям'і Міхаіла Жызнеўскага, так як там яшчэ збіраюць ахвяраванні на Майдан.

Варшава: кантакт са Svieta Kurs

Вільня: кантакт з Kiryll Atamanchyk

Украіна: перавод на карту ПрыватБанка №4405 8850 0810 4777, якая належыць блізкаму сябру Міхаіла - Уладзіміру Заботліну.

Нагадаем, 25-гадовы беларус Міхаіл Жызнеўскі быў застрэлены сілавікамі падчас сутыкненняў у Кіеве 22 студзеня.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках