28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскі эксперт: Для «данецкіх» кампраміс - прыкмета слабасці

30
Украінскі эксперт: Для «данецкіх» кампраміс - прыкмета слабасці

Прэзідэнт Украіны не пойдзе на саступкі апазыцыі.

Пра гэта заявіў кіраўнік аналітычнага цэнтра «Трэці сектар» Андрэй Залатароў, каментуючы сайту charter97.org апошнія падзеі ва Украіне.

«Сітуацыя зайшла так далёка па некалькіх прычынах. Па-першае, даволі вядомая данецкая палітычная матрыца, якая змяшчаецца ў словы: «Данбас ніхто на калені не паставіць», разглядае кожны кампраміс як прыкмету слабасці. Адпаведна, адсюль завышаныя амбіцыі і нежаданне рэальна глядзець на рэчы. Па-другое, з боку апазіцыі вылучэнне ўльтыматумаў і пошук новага кампрамісу - узаемавыключальныя рэчы. І такая пазіцыя штурхае сітуацыю ў нявызначанасць і выпадковасць, калі любая правакацыя і стрэл снайпера можа яе падарваць - што мы і ўбачылі. 19 студзеня на Грушэўскага выйшлі радыкалы, і, мяркуючы па ўсім, большая частка людзей на Майдане схіляецца менавіта да пазіцыі «ісці да канца», - адзначыў аналітык.

Эксперт мяркуе, што ўсё гэта заганяе сітуацыю ў глухі кут і тупік, калі ўсё можа вырашыць сілавая развязка.

«За апошнія два дні з'явіліся новыя элементы: захоп абладміністрацыі ў Львове, Роўна, Луцку, Цярнопалі, Івана-Франкоўску, і гэта заганяе сітуацыю яшчэ далей, гэта значыць на грань расколу краіны. Бакі не хочуць разумець таго, што поўная перамога любога з іх азначае тое, што пераможца атрымае на рукі толькі палову Украіны. Фактычна гаворка ідзе аб сітуацыі, якая нагадвае югаслаўскую. Спачатку эканамічныя цяжкасці, нацыяналізм, канфесійныя адрозненні, плюс вонкавыя ўплывы, памылкі ўлады, стаўка на сілу прывялі да таго, што Югаславія з самага вясёлага брата сацлягеру ператварылася ў дзяржаўныя ўтварэнні, пра якія большасць тых жа украінцаў не ведае. І ў такім выпадку Януковіч паўторыць лёс Мілошавіча», - падкрэсліў ён.

Палітолаг лічыць, што ў сітуацыі, якая склалася, трэба шукаць кампраміс.

«Кампрамісам можа быць адстаўка ўрада Азарава, зразанне паўнамоцтваў прэзідэнта і вяртанне да канстытуцыі 2004 года, паколькі ўся барацьба ідзе за табурэтку, якая знаходзіцца на вуліцы Банкавай. І за яе, то бок, за прэзідэнцкі пост, правадыры гатовы ісці на любыя ахвяры і ставіць краіну на грань расколу. Значыць, гэту табурэтку трэба альбо наогул прыбраць, альбо зрабіць яе менш панадлівай», - перакананы Андрэй Залатароў.

Нагадаем, чацвер 23 студзеня стаў новым этапам у супрацьстаянні паміж народам Украіны і яе цяперашняй уладай. Прычым галоўныя падзеі разгарнуліся не ў Кіеве, дзе было абвешчана перамір'е, а ў рэгіёнах. Як і чакалася, першай сваё слова сказала Заходняя Украіна. У Львове, Роўна і Цярнопалі на вуліцы выйшлі тысячы людзей. Яны правялі веча на цэнтральных плошчах, пасля чаго занялі будынкі абласных дзяржаўных адміністрацый. Гэты працэс прайшоў вельмі хутка і з мінімальным супрацівам з боку мясцовых праваахоўнікаў. Міліцыя ці ўвогуле не замінала, ці ж абмежавалася закрыццём дзвярэй у адміністрацыйныя будынкі, якія былі аператыўна выбітыя.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках