25 красавiка 2024, Чацвер, 2:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Здымачную групу «Белсата» збілі ў Чаркасах

25

Здымачную групу «Белсата» - журналіста Юрыя Высоцкага і аператара Сяргея Марчыка «Беркут» збіў у Чаркасах.

У журналістаў беларускага незалежнага тэлеканала забралі тэхніку і дакументы. Юрый Высоцкі знаходзіцца ў аддзяленні міліцыі, Сяргей Марчык са страсеннем мозгу ў бальніцы, на вуліцы Розы Люксембург, 210. У Юрыя , якога ўтрымліваюць у аддзяленні, верагодна таксама страсенне мозгу, бо ён дрэнна сябе адчувае, скардзіцца на галавакружэнне. Яму адмаўляюць у медыцынскай дапамозе, паведамляюць калегі журналістаў.

Сяргей і Юрый здымалі вялікі рэпартаж пра пратэсты і працу журналістаў, таму апынуліся ў Чаркасах на акцыі Аўтамайдана.

Вось, як пра акцыю ў Чаркасах піша ў сваім фэйсбуку актывіст Мікалай Ляховіч: «Толькі што ў Чаркасах цітушкі падставілі Кіеўскі Аўтамайдан. Толькі госці са сталіцы пачалі выходзіць з аўтамабіляў, дзесятка мясцовых, якія іх чакалі, кінулася граміць Чаркаскую аблраду... Праз некалькі хвілін адзін з мясцовых даў каманду сваім, і яны ўсім дзесяткам хутка пабеглі справа ад аблрады ў двары. Толькі цітушкі, замаскіраваныя пад мясцовых актывістаў, схаваліся ў дварах, як з левага боку аблрады выскачыў «Беркут» і пачаў біць усіх запар хто стаяў на плошчы. Ёсць затрыманыя і траўмаваныя. Машыны аўтамайданаўцаў «Беркут» разбіў».

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках