29 сакавiка 2024, Пятніца, 7:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Азаранка захавала званне другой ракеткі свету

11
Азаранка захавала званне другой ракеткі свету

Беларускай тэнісістцы ў спіну дыхае кітаянка Лі На, якая заняла трэцяе месца.

У першай дзесятцы новага рэйтынгу WTA адбыліся змены. Цяпер яна выглядае наступным чынам:

1 (1). Серэна Уільямс (ЗША) - 13000 ачкоў;

2 (2). Вікторыя Азаранка (Беларусь) - 6581;

3 (4). Лі На (Кітай) - 6570;

4 (5). Агнешка Радваньска (Польшча) - 5750;

5 (3). Марыя Шарапава (Расея) - 5416;

6 (6). Петра Квітава (Чэхія) - 4745;

7 (7). Сара Эрані (Італія) - 4440;

8 (8). Алена Янкавіч (Сербія) - 4310;

9 (9). Ангеліка Кербер (Германія) - 4030;

10 (11). Сімона Халеп (Румынія) - 3760.

Мінулагодняя пераможца першага ў сезоне турніру з серыі Вялікага шлема - Australian Open - беларуска Вікторыя Азаранка, якая не здолела на гэты раз пераадолець чвэрцьфінальны бар'ер у асобе полькі Агнешкі Радваньскай, аслабіла свае пазіцыі ў рэйтынгу, але захавала другое места ў ім.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках