19 красавiка 2024, Пятніца, 14:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зэльцэр і Функ патрабуюць ад «Белнафтахіма» $140 мільёнаў

29
Зэльцэр і Функ патрабуюць ад «Белнафтахіма» $140 мільёнаў

Амерыканскі грамадзянін і яго памочніца падалі ў суд на беларускую кампанію.

Амерыканскі грамадзянін Эмануіл Зэльцэр і яго памочніца Уладлена Функ падалі ў суд на беларускую кампанію «Белнафтахім», якая, па іх перакананні, стаяла за іх выкраданнем агентамі КДБ у 2008 годзе, перадае «Радыё Свабода».

Агенты КДБ падсыпалі ў кубкі адваката і яго сакратаркі седатыўныя рэчывы ў лонданскай кавярні. Затым ахвяры былі завезеныя ў Беларусь у прыватным самалёце расейскага алігарха Барыса Беразоўскага. Яны былі збітыя і арыштаваныя і правялі ў турмах па сфабрыкаваным абвінавачванні ў шпіянажы больш за год, піша выданне Daily News.

Пазоў ад імя Зэльцэра і Функ складаецца з 26 старонак. Ён пададзены ў Федэральны суд у Брукліне. Сума кампенсацыі ад «Белнафтахіма», які мае свае інтарэсы ў ЗША, складае 140 мільёнаў даляраў.

Прэс-сакратар «Белнафтахіма» Марына Касцючэнка пракаментавала гэтую інфармацыю:

«Канцэрн «Белнафтахім» ніякіх спраў са спадаром Зэльцэрам і спадарыняй Функ не меў і не мае. Чаму менавіта на гэты адрас накіраваныя іх прэтэнзіі, мы не ведаем».

«Белнафтахім» адмовіўся паведамляць, ці атрымлівала кампанія запыты з боку амерыканскіх праваахоўных органаў.

Таксама кампанія не каментуе, якія менавіта яе інтарэсы могуць быць закранутыя ў ЗША ў сувязі з пазовам Эмануіла Зэльцэра.

Нагадаем, Зэльцэр і яго сакратарка Уладлена Функ былі затрыманыя 12 сакавіка 2008 года. 11 жніўня за выкарыстанне загадзя ілжывых дакументаў і замах на камерцыйны шпіянаж Зельцэр быў прысуджаны да трох гадоў пазбаўлення волі, Функ - да аднаго. Сваёй віны яны не прызналі.

31 кастрычніка Вярхоўны суд Беларусі пакінуў прысуд у сіле. Усе судовыя працэсы прайшлі ў закрытым рэжыме.

ЗША неаднаразова заклікалі беларускія ўлады вызваліць Зэльцэра з меркаванняў гуманнасці, паколькі ў зняволенні яго здароўе сур'ёзна пагоршылася.

30 чэрвеня ў Менску адбылася сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з амерыканскімі кангрэсменамі. У той жа дзень беларускі кіраўнік паабяцаў кангрэсменам вызваліць Зельцэра і падпісаў указ аб памілаванні. Увечары 30 чэрвеня Эмануіл Зэльцэр быў вызвалены з магілёўскай калоніі.

У 2012 Зэльцэр і Функ ужо падавалі пазоў да беларускай кампаніі ў бруклінскі суд Kings County Supreme Court на 70 мільёнаў даляраў.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках