19 красавiка 2024, Пятніца, 23:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белсат ТВ» перамог «БЕЛСАТплюс»

7
«Белсат ТВ» перамог «БЕЛСАТплюс»

Вярхоўны суд адмовіў у пазове кампаніі «БЕЛСАТплюс».

Калегія Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь адхіліла пазоў дырэктара прыватнай кампаніі «Белсат плюс» Андрэя Белякова да SA TVP – заснавальніка тэлеканала «Белсат ТВ», паведамляе прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Суд вырашыў, што Белякоў не падаў доказаў парушэння выключнага права на таварны знак «Белсат» на тэрыторыі РБ.

Рашэнне ўступіла ў сілу і абскарджана ў касацыйным парадку быць не можа - толькі ў парадку нагляду.

Прадстаўнік «Белсат» у Беларусі Міхаіл Янчук згодны з рашэннем суда, Андрэй Белякоў пакуль не каментуе яго.

Як паведамлялася, кампанія «БЕЛСАТплюс» падала ў суд пазоў на тэлевізійны канал «Белсат». Уладальнік беларускага прадпрыемства Андрэй Белякоў сцвярджаў, што тэлебачанне незаконна выкарыстоўвае свой таварны знак.

Кампанія Белякова займаецца продажам абсталявання для прыёму спадарожнікавага і кабельнага тэлебачання, а таксама радыётэхнічнага абсталявання. Узнікла яна ў 2003 годзе пад кіраўніцтвам Сяргея Лысянкова і тады называлася «Хайтэх-маркет». У траўні 2006 года ўжо было вядома, што працуе новы канал і называецца «Белсат ТВ». Праз месяц уласнік кампаніі «Хайтэх-маркет» Сяргей Лысянкоў прадаў таварны знак Андрэю Белякову, які змяніў назву кампаніі на ўнітарнае прадпрыемства «БЕЛСАТплюс». У 2011 годзе ў спецыфікацыі фірмы з'явілася слова ТВ, праўда, выключна для кабельнага тэлебачання.

На «Белсаце» адзначылі, што канал і дамен сайта зарэгістраваныя ў Польшчы. Даменнае імя не зарэгістравана ў Беларусі і не адмініструецца на яе тэрыторыі, таксама і тэлебачанне не трансліруецца з тэрыторыі Беларусі. Адпаведна, лічаць у кіраўніцтве канала, знак не падпадае пад юрысдыкцыю беларускага права. Да таго ж «Белсат» зарэгістраваны як «Белсат ТВ» (Belsat TV), а беларускае гандлёвае ўнітарнае прадпрыемства як «БЕЛСАТплюс» (пасведчанне аб рэгістрацыі №190991566).

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках