20 красавiка 2024, Субота, 16:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Збіты журналіст «Белсата»: «Беркутаўцы» цягнулі мяне галавой па асфальце (Відэа)

18
Збіты журналіст «Белсата»: «Беркутаўцы» цягнулі мяне галавой па асфальце (Відэа)

Падчас разгону дэманстрацыі ў Чаркасах «беркутаўцы» стралялі ў людзей.

Журналіст тэлеканала «Белсат» Сяргей Марчык, якога разам з калегам Юрыем Высоцкім збіў украінскі спецназ, распавёў сайту charter97.org падрабязнасці іх затрымання.

«Мы прыехалі ў Чаркасы разам з групай Аўтамайдана, каб зрабіць рэпартаж пра незалежных журналістаў, у тым ліку ў рэгіёнах, і пра працу Таццяны Чарнавол, якая таксама была ў групе. Аднак у пэўны момант усё пайшло не так. Пасля некалькіх спробаў атакі мясцовай адміністрацыі з'явілася група «Беркута». Мне цяжка сказаць, колькі іх было, але яны ўварваліся, пачалі збіваць ўсіх пратэстоўцаў, страляць гумовымі кулямі з адлегласці метр-паўтара, потым накінуліся на незалежных журналістаў і знішчылі практычна ўсе камеры», - сказаў ён.

Сяргей Марчык адзначыў, што большасць журналістаў трапілі ў бальніцу, у тым ліку і яны.

«Наша камера і ўсе запісы знішчаныя, ў калегі Юрыя Высоцкага разбіты твар, вока, ён з цяжкасцю размаўляе. Мяне цягнулі галавой па асфальце шэсць чалавек і білі дубінкамі ва ўсе магчымыя месцы. Выратавала бронекамізэлька, дзякуючы якой мне не зламалі рэбры, аднак на галаве каскі не было, таму мне наклалі 11 швоў. Зараз мы ўжо ў Кіеве і ў прынцыпе прыходзім у норму», - дадаў журналіст.

Нагадаем, пратэсты ва Украіне, якія пачаліся больш за два месяцы таму з-за адмовы ўладаў падпісаць Пагадненне аб асацыяцыі з ЕЗ, нарастаюць па ўсёй краіне. Паведамленні аб штурмах ці спробах захопу будынкаў рэгіянальных адміністрацый у нядзелю прыйшлі з цэлага шэрагу абласцей, у тым ліку і на ўсходзе краіны. Губернатараў прызначае прэзідэнт Януковіч, і таму менавіта каля будынкаў абласных адміністрацый збіраюцца тысячы незадаволеных рэжымам. Жорсткія сутыкненні адбыліся ў нядзелю ў Запарожжы і Днепрапятроўску. У Сумах пратэстоўцы занялі адміністрацыю без бою і пачалі ўзводзіць барыкады. Аднак у ноч на панядзелак у Запарожжы «Беркут» разагнаў пратэстоўцаў і зладзіў паляванне на іх па горадзе. У Адэсе ўлады пазбеглі штурму, сабраўшы тысячны мітынг абаронцаў, а жыхароў Данецка на абарону адміністрацыйных будынкаў склікалі з дапамогай SMS. Там таксама не абышлося без сутыкненняў.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках